Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
22 марта 2019

Першы крок у дарослае жыццё

15 сакавіка ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Раздзяліць з маладымі пастаўчанамі гэты хвалюючы момант прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, начальнікі аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ЗАГС, па грамадзянству і міграцыі ад­дзела ўнутраных спраў, арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Аляксандр Кашырын, Галіна Чаплінская, Аніта Несцяровіч, Павел Шылей, Алена Рудніцкая, старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская і спецыяліст раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Вольга Мацкевіч.

— 2019-ы багаты на юбілеі. Сёлета мы адзначаем 75-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі, 610 гадоў споўніцца Паставам, фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік" — 30, а сёння 25-годдзе святкуе Канстытуцыя. Яна з'яўляецца галоўным гарантам правоў і свабод беларусаў, абараняе нас, — звярнуўся да прысутных Пётр Курто. — Будзьце годнымі грамадзянамі нашай краіны, пераймальнікамі найлепшых традыцый дзядоў і прадзедаў, праслаўляйце сваёй працай як усю Беларусь, так і малую радзіму.

Пад апладысменты прысутных Пётр Леанідавіч уручыў пашпарты 14-гадовым пастаўчанам, якія ўжо здолелі гучна заявіць пра сябе, маюць поспехі ў вучобе, спорце, мастацтве, грамадскім жыцці. Гэта Аляксандра Чайкіна, Кірыл Гямбіцкі, Вераніка Гедроец, Арцём Ляўко, Анастасія Скрыдлеўская, Данііл Ластоўскі, Вераніка Татыржа, Валерыя Германовіч і Віталія Гіль. Разам з галоўным дакументам грамадзяніна юнакі і дзяўчаты атрымалі падарункі ад "Белай Русі".

Ад імя моладзі са словам у адказ выступіў Арцём Ляўко. Ён запэўніў, што яго перапаўняе пачуццё гонару за тое, што стаў паўнапраўным грамадзянінам краіны. Паабяцаў прымнажаць яе багацці і славу, зрабіць усё магчымае, каб яна квітнела і надалей.

Сёлета ўпершыню ў рамках акцыі "Мы — грамадзяне Беларусі" атрымалі новыя пашпарты і равеснікі Асноўнага Закону краіны Вераніка Шурпік, Павел Будзько, Лілія Запрамётава, Сяргей Хуцкі, Крысціна Пачкоўская, Ігар Лынкоў і Марыя Паўлава. Не засталіся без прыемных прэзентаў і віншаванняў і тыя, хто нарадзіўся ў адзін дзень з Канстытуцыяй. У зале такіх было чацвёра. Трое з іх атрымалі сувеніры ад БРСМ, а маладзёжны лідар раёна Вераніка Казлоўская — ад Пятра Курто.

Таксама ў гэты знамянальны дзень шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўнілі навучэнцы СШ №1 Анастасія Дубовік, Рэната Зелянкевіч, Ілья Гайлюн, Дзіяна Гурская, Ганна Ярашэвіч, Яўгенія Сакалова, Павел Жданковіч, Раман Герасімаў і Вікторыя Маляўка. Членскія білеты моладзі ўручыла Ганна Літвіновіч.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам ваеннага духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы.

Вераніка Філановіч, газета «Пастаўскі край»
Фота Сяргея Вшыўкава

Интернет-ресурсы