Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
18 июня 2018

Перанялі эстафету

У мінулую суботу на пляцоўцы каля раённага Дома культуры адбылася ўрачыстая перадача Кубка і вымпела эстафеты «100 гадоў на варце граніц Айчыны» ад Полацкага пагранатрада Смаргонскай пагранічнай группе.

— Эстафета стартавала 28 мая, у Дзень пагранічніка, з плошчы Перамогі ў Мінску, — расказваў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта, кіраўнік эстафетнай групы палкоўнік Кірыл Кіндзель. — Яна прымеркавана да 100-годдзя органаў пагранічнай службы. За гэты час ваеннаслужачыя пераадолелі больш за тры тысячы кіламетраў, наведалі Пінскі, Мазырскі пагранічныя атрады, Гомельскую пагрангрупу. Фініш назначаны на чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня (дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны) ля мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Эстафета арганізавана з мэтай пацвердзіць лозунг «Граніцу Айчыны ахоўвае ўвесь народ» і бліжэй пазнаёміць жыхароў беларускага прыгранічча са слаўнай гісторыяй краіны і пагранічнай службы. Усе, хто прыйшоў на мерапрыемства, мелі магчымасць убачыць мабільную экспазіцыю Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая адлюстроўвае доўгі і нялёгкі шлях савецкіх воінаў і беларускіх партызан да вызвалення.

Пастаўскі раён займае асобнае месца сярод прыгранічных рэгіёнаў краіны. На яго тэрыторыі размешчаны Лынтупская пагранзастава, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Сямёна Пустэльнікава, пагранкамендатура «Паставы», аддзяленне пагранічнага кантролю «Моль­дзевічы». Пра здароўе ваеннаслужачых клапоцяцца работнікі 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы Асобнай верталётнай эскадрыллі, пагранвойскі ў свой час набылі «крылы». Традыцыі пагранічнікаў прадаўжаюць навучэнцы патрыятычнага класа СШ №4, якія ў конкурсе атрадаў юных пагранічнікаў сярод сямі каманд сёлета занялі 1-е месца.

Ад імя мясцовай улады ўдзельнікаў пагранічнай эстафеты прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён падзякаваў ваенна­служачым за адданую службу на карысць нашай Радзімы. Затым да прысутных звярнуўся намеснік старшыні рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў пагранічнай службы» палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Нікулін. «Граніца была нашым лёсам, — гаварыў. — Яна засталася ў сэрцы. Мы прымалі эстафету ад тых, хто прайшоў дарогамі вайны, цяпер перадаём яе сучаснаму пакаленню. Прыемна бачыць, што традыцыі, закладзеныя 100 гадоў назад, захаваліся і прадаўжаюцца. Паставы — горад пагранічны. У ім ёсць адна важная для нас, ветэранаў, часць — 1-ы ваенны шпіталь, дзе працуе нямала жыхароў вашага горада. Па іх чулых адносінах да пацыентаў можна меркаваць, што тут жывуць добрыя, шчырыя людзі».

У гісторыі пагранічных войск былі і трагічныя старонкі. У чэрвені 1941-га жывым шчытом стрымлівалі воіны-пагранічнікі фашысцкія полчышчы, у 80-ыя намёртва стаялі ў гарах Афганістана. Страшнай трагедыяй сучаснасці стала гібель экіпажа пагранічнага верталёта Асобнага авіяцыйнага атрада каля вёскі Вілейты нашага раёна. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто загінуў за Айчыну і чые прозвішчы навечна засталіся ў спісках на мемарыяльных дошках.

— Мерапрыемствы, праве­дзеныя на ўчастку адказнасці Смаргонскай пагранічнай групы, зоймуць годнае месца ў летапісе гісторыі часці, — гаварыў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Смаргонскай пагрангрупы палкоўнік Дзмітрый Ляшэвіч. — Высокі прафесіяналізм пагранічнікаў, іх піль­насць і адказнасць памножаныя на магчымасці сучасных тэхнічных сродкаў, забяспечваюць надзейную пагранічную бяспеку нашай краіны. Паспяховае вырашэнне задач па ахове Дзяржаўнай граніцы немагчымае без дапамогі мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, узаемадзеяння з сілавымі падраздзяленнямі, грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі. У вашым раёне для нас такая падтрымка адчувальная.

Па даручэнні камандзіра часці Дзмітрый Ляшэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў юбілейныя медалі «100 год органам пагра­нічнай службы Беларусі» намесніку старшыні райвыканкама Юрыю Кісялёву, ваеннаму камісару раёна Мікалаю Куліку і начальніку РАУС Аляксандру Гарусу.

Інтарэс у жыхароў горада выклікала выстава ўзораў узбраення, якое выкарыстоўваецца ў аператыўнай пагранічнай службе. Многія скарысталіся магчымасцю паспрабаваць сабраць і разабраць аўтамат Калашнікава, сфатаграфавацца на фоне тэхнікі, са зброяй. Нямала эмоцый у гледачоў выклікалі выступленні кінолагаў са сваімі чатырохногімі памочнікамі. Завяршылася сустрэча пастаўчан з пагранічнікамі выступленнем ваеннага аркестра і салістаў Смаргонскай пагра­нічнай групы.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы