Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная Поставы ночью Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
13 февраля 2020

Паставы сустрэлі міжнародную эстафету Перамогі

Уздоўж граніц СНД крочыць міжнародная эстафета “Перамога-75”. Сёння пунктам прыпынку на эстафетнай карце сталі Паставы.

З удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзі, асабовага складу пагранічнай камендатуры “Паставы”, аддзялення пагранкантролю “Мольдзевічы”, ваеннага шпіталя і эстафетнай групы прайшоў мітынг-рэквіем і ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў-вызваліцелейяў і партызан па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры. Працяг мерапрыемства адбыўся ў раённым Доме культуры. Тут дзейнічала выстава сучаснага ўзбраення і экіпіроўкі беларускіх пагранічнікаў, працаваў электронны цір, прайшлі выступленні кінолагаў і службовых сабак. Культурную праграму забяспечылі ваенны аркестр Смаргонскай пагранічнай групы, салісты ваеннага шпіталя і ўстаноў культуры райцэнтра.

Рашэнне правесці маштабнае патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю Вялікай Перамогі, належыць Савету камандуючых пагранічнымі войскамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мэта — зберагчы гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну і герояў-вызваліцеляў. Эстафета праходзіць уздоўж знешніх граніц 8 дзяржаў.

На тэрыторыі нашай краіны марафон у імя міру стартаваў у цытадэлі над Бугам — там, дзе да апошняга ўздыху савецкія пагранічнікі мужна стрымлівалі нападзенне фашысцкай Германіі ў 1941-м. За 8 дзён эстафетная група пранесла галоўныя сімвалы акцыі ў зоне адказнасці Брэсцкай, Гродзенскай і Смаргонскай пагрангруп, Пінскага і Лідскага пагранатрадаў. Заўтра раніцай у Браславе эстафета будзе перададзена прадстаўнікам Полацкага пагранічнага атрада, а 18 лютага на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі — прадстаўнікам пагранічнай службы ФСБ Расіі. Завершыцца акцыя 28 мая на Паклоннай гары ў Маскве.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы