Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
12 сентября 2018

Пастаўскія «сярэбраныя рыбкі»

Два летнія тыдні, з 3 па 17 ліпеня, пастаўчане Ліза Кліпа, Дзіма Лісіца і Саша Іванькова з вёскі Шыркі, якія наведваюць секцыю па плаванні на ФАКу, правялі на зборах у Балгарыі, у пасёлку Шкарпілаўцы, непадалёк Варны. Там нашы землякі прынялі ўдзел у міжнародным турніры і занялі прызавыя месцы.

— Паездку ў Балгарыю мы планавалі ўвесь год, — расказваў Міхаіл Сярдзега, які з’яўляецца старшым трэнерам дзіцячага спартыўнага клуба Waterpoloschool.by ў Мінску, а заадно трэніруе дзяцей у Паставах. — Галоўнай мэтай было аздаравіць хлопчыкаў і дзяўчынак на моры. У выніку жадаючых, чые бацькі маглі аплаціць двухтыднёвае знаходжанне сыноў і дачок за мяжой, аказалася 14 чалавек. Акрамя мінчан, у каманду ўвайшлі некалькі падлеткаў з Маладзечна, трое пастаўчан і двое амерыканцаў з Даласа, якія ў сябе на радзіме трэніруюцца ў алімпійскага чэмпіёна па водным пола. Летам яны гасцілі ў родных у Мінску і вырашылі далучыцца да нас.

Тое, што гаспадары базы, дзе размяшчаліся юныя спартсмены з Малдовы, Украіны, Расіі, Беларусі, вырашаць правесці турнір па плаванні, было нечаканым для ўсіх, у тым ліку для прадстаўнікоў нашай каманды. Прыйшлося ўдзельнічаць, тым больш што падрыхтоўка беларускіх плыўцоў аказалася на вышыні. Яны заваявалі шмат прызавых месцаў, чатыры з якіх на рахунку пастаўчан. Так, Ліза Кліпа і Дзіма Лісіца сталі другімі на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Саша Іванькова паказала такі ж вынік на гэтай дыстанцыі вольным стылем і батэрфляем. Акрамя таго, на спаборніцтвах Саша выканала нарматывы першага дарослага разраду, а Дзіма ўшчыльную наблізіўся да яго. І гэта пры тым, што плаваннем нашы землякі займаюцца ўсяго тры-чатыры гады. Пачыналі ў Аляксандра Бучнева, які навучыў трымацца на вадзе і пазнаёміў з рознымі стылямі. А калі ў канцы лістапада 2017-га пачаў праводзіць заняткі Міхаіл Сяр­дзега, перайшлі да яго.

Любы поспех у спорце — вынік вялікай, мэтанакіраванай работы трэнера і яго падапечных. Тут не бывае проста шанцавання. Вось і пастаўскія «сярэбраныя рыбкі» шмат папрацавалі, перш чым узысці на п’едэстал гонару.

— З пачатку мая мы трэніраваліся штодзень, — гаварыў М. Сярдзега. — У чэрвені былі зборы на базе ФАКа. Пры падтрымцы дырэктара дзяржаўнага аб’яднання «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Станіслава Чымбурга праводзілі па тры трэніроўкі ў дзень з агульнафізічнай падрыхтоўкай, басейнам. І Саша Іванькова, якая з’яўляецца маёй найлепшай вучаніцай, не прапусціла ні адну з іх, працавала на максімуме сваіх магчымасцей. Думаю, да канца года яна выканае нарматыў кандыдата ў майстры спорту.

Пасля вяртання з Балгарыі юныя плыўцы прадоўжылі актыўна трэніравацца. У канцы верасня збіраюцца прыняць удзел у міжнародных спаборніцтвах, якія праводзіць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры сумесна з расійскімі партнёрамі. А праз месяц, у канцы кастрычніка, — паспрабаваць свае сілы на адборачных спаборніцтвах Чэмпіянату Расіі па плаванні, якія пройдуць у Смаленску. І, зразумела ж, разлічваюць на медалі.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета “Пастаўскі край”
Фота аўтара

Интернет-ресурсы