Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
28 октября 2016

Пастаўчане зноў дзяліліся вопытам

На мінулым тыдні на Пастаўшчыне пабывалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі і ўдзельнікі семінара-практыкума для дырэктараў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебшчыны, якія ладзіліся аблвыканкамам сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Мэта візіту — азнаямленне з работай аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Як толькі ступілі на тэрыторыю аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, размешчанае па вуліцы Савецкай, зашчоўкалі фотаапараты і камеры ма-більных тэлефонаў: у кадр трапілі добраўпарадкаваная тэрыторыя, выстава дароў восені, афармленне і абсталяванне кабінетаў, ручныя вырабы. Адбылося знаёмства. Сябе і гурткі, якія працуюць у аддзяленні, работнікі прадставілі ў вершаванай форме, затым падзяліліся вопытам па прадастаўленні рэабілітацыйных паслуг. Пра прыцягненне пазабюджэтных сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы расказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар ТЦСАН Д. І. Пякарская. У захапленні засталіся ўдзельнікі семінара і ад аналагічнага аддзялення ў Лынтупах.

На падвядзенні вынікаў усе высока ацанілі работу Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насель¬ніцтва, яго матэрыяльную базу, кадры і сучасныя тэхналогіі. У пастаўскіх спецыялістаў заўсёды ёсць чаму павучыцца: тут пастаянна расшыраюць спектр паслуг, знаходзяць новыя формы работы, працуюць творча і цікава. Зладжанай рабоце спрыяюць агульная зацікаўленасць і цеснае ўзаемадзеянне органаў мясцовай улады, раённых службаў, арганізацый, устаноў па аказанні канкрэтнай дапамогі насельніцтву пажылога ўзросту. Гэта і дае станоўчыя вынікі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Интернет-ресурсы