Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
10 июля 2020

Па святынях Беларусі калясяць на байках удзельнікі мотаклуба «Жалезныя браты»

І так ужо 14 гадоў. У пачатку ліпеня іх маршрут пралёг праз Віцебшчыну, а першым прыпынкам сталі Паставы.

Усяго за чатыры дні байкеры праехалі каля 850 кіламетраў, наведаўшы, акрамя нашага райцэнтра, Лучай, Мосар, Удзелу, Глыбокае, Лосвіду і Віцебск. Стартаваў і фінішаваў мотапрабег у Мінску.

У Паставах байкеры пазнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі ў палацы Тызенгаўзаў, пабывалі ў Доме рамёстваў «Стары млын», праваслаўным храме. А ў касцёле асвяцілі сваіх «жалезных коней».

— Гэта наша чацвёртая вандроўка па паўночным рэгіёне краіны, — паведаміў каардынатар мотапрабегу Міхаіл Жых. — Сярод нас ёсць вадзіцелі, бізнесмены, урачы, рэстаўратары архітэктуры, журналісты, выкладчыкі. Клуб аб’ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій, апантаных ідэяй пазнання славутасцей Бацькаўшчыны і жаданнем расказаць пра яе прыгажосць іншым. Па выніках паездак выкладваем своеасаблівую справаздачу ў сацыяльных сетках, робім запыты ў афіцыйныя структуры. Напрыклад, цесна супрацоўнічаем з Міністэрствам культуры: ініцыіруем рэстаўрацыю помнікаў, рамонт храмаў. Што да матацыкла, то для кожнага з нас ён не проста сродак руху, а жыццё.

У мотапрабегу прынялі ўдзел каля 30 аматараў двухколавага транспартнага сродку з Мінска, Брэста, Гомеля, Рэчыцы, Святлагорска і Віцебска. Рухацца па дарогах краіны яшчэ большай кампаніяй без дазволу ДАІ і суправаджэння яе супрацоўніка нельга. За выключэннем асноўнага касцяка склад вандроўнікаў штогод мяняецца. Адзін з заўсёднікаў пазнавальных прабегаў і старажылаў мотаруху — Уладзімір Аляшкевіч. У клубе «Жалезныя браты» ён больш за 20 гадоў. На яго скураной камізэльцы красуецца нікнэйм «Дацэнт». Мужчына і сапраўды мае дачыненне да навукі: загадвае кафедрай спартыўна-педагагічных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка.

— Славутасці Беларусі я наведваю ўжо 11 гадоў, з якіх 7 узначальваў мотапрабег, — расказваў Уладзімір Аляшкевіч. — Гэта неверагодныя ўражанні, цікавыя адкрыцці сваёй Радзімы. На матацыкле я амаль вырас: мой тата набыў Іж Юпітэр-2, калі я быў у другім класе, і катаў нас з братам. У 12 я ўжо самастойна кіраваў транспартным сродкам, а крыху пазней стаў яго ўласнікам. Зараз мне 61, а я ўсё ніяк не наезджуся.

«Жалезныя браты» — першае афіцыйнае грамадскае аб’яднанне байкераў. У наступным годзе клубу споўніцца 25 гадоў. Сёння ў яго шэрагах каля 60 чалавек з усіх абласцей Беларусі і некалькі кірункаў дзейнасці. Аматары матацыклаў адкрываюць для сябе і іншых славутыя мясціны нашай краіны, займаюцца дабрачыннасцю, навучаюць ахвотных кіраванню матацыклам (пры клубе дзейнічае адна з найлепшых у сталіцы моташкол), ладзяць спартыўныя спаборніцтвы па шасэйна-кальцавых мотагонках. Ну і, вядома, вандруюць па краінах, удзельнічаюць у фестывалях і злётах.

Вераніка Філановіч, газета «Пастаўскі край»

Фота Наталлі Налей

Интернет-ресурсы