Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
6 февраля 2017

Назвалі лепшых сярод роўных

Пераможцы конкурсу: Юлія Аляксандраўна Ракель, Наталля Валер’еўна Балобан, Алёна Валянцінаўна Пашкевіч і Ірына Станіславаўна Казак. 

27 студзеня ў пастаўскай СШ №1 адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” і ўзнагароджванне яго пераможцаў. Павіншаваць канкурсантаў з завяршэннем амаль двухтыднёвых спаборніцтваў прыйшлі іх калегі і кіраўнікі навучальных устаноў, кіраўніцтва і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, школьнікі, якія займаюцца ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі.

У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел 19 педагогаў, якія працуюць у пяці школах і пяці дзіцячых садах горада, Пастаўскай гімназіі, Гуцкай, Навасёлкаўскай і Варапаеўскай СШ, Дунілавіцкай і Лынтупскай ЯССШ, а таксама Палескай ЯСБШ. Кожны з іх вытрымаў конкурсны адбор у сваім педагагічным калектывае. І ў выніку ў фінал трапілі не толькі вопытныя настаўнікі і выхавальнікі з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй і дзясяткамі гадоў педагагічнага стажу, але і зусім маладыя, хто прыйшоў у школы і дзіцячыя сады параўнальна нядаўна. Тым не менш майстэрства, творчага падыходу да справы і любові да сваёй нялёгкай прафесіі не пазычаць ні адным, ні другім. Што і пацвердзіў конкурс.

А праходзіў ён у два туры. Першы, завочны, уключаў у сябе самапрэзентацыю канкурсантаў з дапамогай рэсурсаў мультымедыа. Таксама яны ў пісьмовай форме прадставілі на суд журы, якое складалася са спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, свае праекты адкрытага ўрока або занятку на выбраную тэму, планы правядзення майстар-класа на аснове напрамкаў вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці і сістэмы педага­гічнай дзейнасці па тэме “Вучыць дзяцей вучыцца” або “Каб дзеці хацелі вучыцца”. Другі тур быў вочным. Падчас яго ўдзельнікі далі адкрыты ўрок альбо занятак у незнаёмым класе ці групе, майстар-клас для педагагічных работнікаў горада (раёна), публічна прадставілі сістэму сваёй педагагічнай дзейнасці і прэзентавалі сябе са сцэны як творчую асобу з захапленнямі і інтарэсамі, здольную захапіць іншых.

І вось усе іспыты засталі­ся ззаду. Прыгожыя, крыху ўсхваляваныя канкурсанткі — а імі сёлета аказаліся выключна прадстаўніцы слабага полу — і іх групы падтрымкі сабраліся ў актавай зале першай гарадской школы, каб пачуць імёны лепшых з лепшых. Іх назваў старшыня журы — начальнік аддзела адукацыі А. Я. Кашырын. Перш чым прыступіць да цырымоніі ўзнагароджвання, ён адзначыў, што, нягледзячы на вынікі, у конкурсе няма прайграўшых. Усе 19 удзельніц — пераможцы, бо яны самыя прафесійныя, адукаваныя, разумныя — менавіта такімі паказалі сябе на раённай сцэне. А таму кожная ўдастоілася дыплома аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кветак і віншаванняў ад кіраўніцтва навучальных устаноў, у якіх працуюць.

Ну, а пальмы першынства дасталіся наступным педагогам. У намінацыі “Выхавальнік дашкольнай установы” перамогу святкавала выхавальнік ясляў-сада №1 г. Паставы Наталля Валер’еўна Балобан, у намінацыі “Пачатковы класы” — настаўнік СШ №4 Ірына Станіславаўна Казак. Сярод выкладчыкаў замежных моў найбольшую суму балаў у конкурсе набрала настаўнік англійскай мовы СШ №5 Юлія Аляксандраўна Ракель, а ў намінацыі “Гісторыя, геаграфія, матэматыка, біялогія” — настаўнік геаграфіі чацвёртай гарадской школы Алёна Валянцінаўна Пашкевіч. Яны атрымалі Ганаровыя граматы аддзела адукацыі і падарункі ад раённых арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і РГА “Белая Русь”, якія ўручылі Л. К. Грачанік і М. А. Кабайла.

Пасля ўзнагароджвання пераможцы шчыра падзякавалі ўсім, хто дапамагаў ім рыхтавацца да конкурсу і быў побач на працягу яго. Таксама яны адзначылі, што такога роду спаборніцтвы не толькі стымулююць настаўнікаў шукаць новыя тэхналогіі, падыходы і методыкі навучання школьнікаў, але і садзейнічаюць павышэнню статусу педагога ў грамадстве.

Наперадзе ў пераможцаў удзел у абласным этапе конкурсу. Хочацца верыць, што і там яны праявяць свае лепшыя чалавечыя і прафесійныя якасці, змогуць годна прадставіць наш раён.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Интернет-ресурсы