Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
12 декабря 2019

Нам па  дарозе

такую думку выказала кіраўніцтва раёна падчас сустрэчы з маладымі спецыялістамі, якая адбылася ў мінулую пятніцу 

Сёлета ў Пастаўскім раёне сваю працоўную біяграфію распачалі 112 маладых спецыялістаў, 26 з іх прызваны на тэрміновую ваенную службу падчас восеньскага прызыву. Астатніх запрасілі на традыцыйную сустрэчу ў райвыканкам, каб яны маглі бліжэй пазнаёміцца паміж сабой, задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву раёна. Сярод іх — прадстаўнікі самых розных прафесій: жывёлаводы, трактарысты, урачы, бухгалтары, інжынеры, повары, настаўнікі, аграномы, тэхнікі лясной гаспадаркі і іншых. Пры рэгістрацыі кожны атрымаў «партфель» маладога спецыяліста, у які ўвайшлі ручка, блакнот і буклет з карыснай інфармацыяй пра Пастаўскі раён.

Задала тон грунтоўнай размове галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко, акрэсліўшы ўсе перавагі маладосці і тую карысць, якую маладыя людзі прыносяць грамадству сваімі талентамі, упартасцю, уменнем нестандартна мысліць.

— Прыемна бачыць новыя кадры, якія ўліліся ў працоўную сям’ю Пастаўшчыны. Мы ўскладваем на вас вялікія на­дзеі, таму адразу хачу нацэліць усіх на адкрыты, шчыры дыялог, плённую працу і спадзяюся, што і пасля завяршэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі вы застаняцеся ў раёне. — вітаў маладых спецыялістаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. — У нас створаны спрыяльныя ўмовы для станаўлення і развіцця асобы, камфортнага пражывання. Па сукупнасці ўсіх паказчыкаў мы ўваходзім у пяцёрку лідараў сярод раёнаў Віцебшчыны, а па прывабнасці інвестыцыйнага клімату ўжо трэці год запар нам няма роўных нават у рэспубліцы.  Зразумела, у сельскай мясцовасці ўмовы для жыцця і працы не такія прывабныя, як у гора­дзе, ёсць некаторыя праблемы. Але я ўпэўнены, што яны часовыя.  А вось хлеб павінен быць на сталах пастаянна. Вырошчваць яго — ваша задача.

Пётр Леанідавіч пажадаў усім поспехаў у працы на карысць Радзімы, заўсёды заставацца ўважлівымі да людзей.

Дзейнічаць, здзіўляць свет, уплываць на жыццё грамадства нацэліла прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна адзначыла, што моладзь з’яўляецца стратэгічным рэсурсам развіцця кожнай краіны, таму ва ўсіх дзяржавах уважліва ставяцца да гэтай катэгорыі насельніцтва. На Пастаўшчыне пражывае 5 630 маладых людзей, што складае 17% ад агульнай колькасці насельніцтва. Сёлета на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі выдзелена 1 770 рублёў. У раёне створаны ўсе ўмовы для прафесійнага, духоўнага, патрыятычнага, маральна-эстэтычнага і спартыўнага развіцця. Пра гэта клапоцяцца ў тым ліку і грамадскія арганізацыі. Напрыклад, па ініцыятыве раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» каторы год ушаноўваецца таленавітая моладзь і яе настаўнікі. На прадпрыемствах і ў арганізацыях дзейнічаюць сацыяльныя гарантыі для моладзі.



На магчымасцях прафесійнага росту, механізме фарміравання высокапрафесійных кіраўнічых кадраў, іх эфектыўным выкарыстанні спынілася начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Рудніцкая. У гэтым пытанні вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадравага рэзерву раёна. У прыватнасці, у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь штогод накіроўваюцца на вучобу 2 рэзервісты.

Першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская запрасіла маладых спецыялістаў далучацца да мерапрыемстваў, якія ладзіць маладзёжная арганізацыя, каб сумесна задаваць тон жыццю раёна. А што яно віруе, красамоўна пацвердзіла фотавыстава ў фае райвыканкама. У тым, што насычанае культурнае і турыстычнае жыццё забяспечыць раённае аб’яднанне прафсаюзаў, запэўніла яго старшыня Іна Далецкая. Нягле­дзячы на разнапланавасць развіцця сучаснага прафсаюзнага руху, у прыярытэце па-ранейшаму застаецца абарона сацыяльна-эканамічных правоў працуючых. Так, кожны апошні чацвер месяца ва ўсіх спрэчных пытаннях дапамогуць разабрацца прафсаюзныя інспектары падчас бясплатнага прыёму. Як атрымаць арэнднае жыллё, маладым спецыялістам патлумачыла галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллё­ва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Шнітко. Пра папулярныя і выгадныя для моладзі крэдыты расказалі прадстаўнікі Беларусбанка і Белаграпрамбанка Галіна Масква і Юлія Памецька.

Пад заслону афіцыйнай часткі сустрэчы Пётр Курто ўручыў найбольш актыўнай і ініцыятыўнай моладзі раёна граматы і каштоўныя падарункі ад БРСМ. Потым усіх чакала экскурсія па прадпрыемствах, арганізацыях і спартыўных аб’ектах. У прыватнасці, мо­ладзь­ наведала комплекс па вытворчасці паркетнай дошкі ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр», малаказавод, «Паставы ТБ», музей у палацы Тызенгаўзаў, спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», трэнажорную залу і басейн на ФАКу па вуліцы Савецкай.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч,  газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы