Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
6 ноября 2018

На вышэйшым узроўні

На сустрэчы Прэзідэнта з актывам БРСМ у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці Пастаўшчыну прадстаўляла першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. Маладзёжны лідар раёна дзеліцца ўражаннямі:

— Склад дэлегацыі вобласці пачаў фарміравацца прыблізна за месяц да святочнай даты. У яго трапілі нават не ўсе першыя сакратары рэгіёна. Таму вельмі ўзрадавалася, што апынулася ў ліку шчасліўчыкаў, якіх запрасілі на святочныя мерапрыемствы. Іх у праграме было два: сустрэча з кіраўніком дзяржавы, якая праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, і канцэрт.

Урачыстая частка адбывалася ў Палацы Незалежнасці. У ім я была ўпершыню і не магла налюбавацца інтэр'ерам, які, лічу, прадуманы да дробязей. Чаго толькі вартыя каваныя лесвічныя поручні з вензелямі, у якіх пераплятаюцца пачатковыя літары назвы нашай караіны! У фае была разгорнута выстава, арганізаваная ў форме інтэрактыўных пляцовак. Экспазіцыя прысвячалася дзейнасці БРСМ на сучасным этапе і тэматычна была падзелена на тры часткі: "Беларусь — крыніца натхнення", "IТ. Крэатыўная прастора", "Будучыню Радзімы будаваць маладым". Яшчэ адна пляцоўка прысвячалася камсамольскім гадам. Дарэчы, на ёй быў прадстаўлены і экспанат з нашага раёна — камсамольскі білет Васілія Сцепаненкі, які ён атрымаў у 1940 годзе (на здымку).

Спадабаліся прастата і прыязнасць, з якой Аляксандр Рыгоравіч размаўляў з аўдыторыяй, яго зацікаўленасць тэмай, адкрытасць, жаданне пачуць моладзь і паспрыяць ёй у вырашэнні тых ці іншых пытанняў. На сустрэчу ён прыйшоў з уласным камсамольскім білетам, заклікаў і нас у будучым захоўваць свае, БРСМаўскія, як рэліквію, успамінаў сваё камсамольскае юнацтва. Бадай, не было такой тэмы, якую б мы не абмеркавалі. Гаворка ішла пра сямейныя каштоўнасці, прапаганду здаровага ладу жыцця і спорту, замацаванне маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці, Год малой радзімы, зразумела, пра мужнасць і гераізм камсамольцаў і многае-многае іншае.

Апроч гэтага, Прэзідэнт даў сваю ацэнку дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, выказаўся, якой жадае бачыць яе ў бліжэйшай перспектыве, чаго чакае ад маладзёжных лідараў. У прыватнасці, параіў засяродзіцца на найбольш істотных праектах, а не імкнуцца паспець усюды. Ісці ўпэўнена наперад, удасканальвацца, каб маладыя людзі, узважыўшы ўсе "за" і "супраць", самі жадалі ўступіць у арганізацыю. Для гэтага яны павінны ведаць, што маладзёжныя лідары заўсёды стаяць на варце іх інтарэсаў. Пажадана адрадзіць выдатную практыку, якая існавала ў камсамольцаў, калі прапановы зыходзілі ад актыва пярвічак, а сакратар райкама дапамагаў іх рэалізаваць, а не наадварот. Прагучала і шмат іншых слушных прапаноў. Будзем старацца ўвасобіць іх у жыццё.

Другая частка мерапрыемства адбылася ў Палацы Рэспублікі. Ад яе таксама засталася ў захапленні. Прыемна ўразіла дасканала прадуманая канцэртная праграма. Па-першае, яна цалкам адпавядала тэматыцы свята і адлюстравала ўсе этапы развіцця маладзёжнага руху на працягу апошніх ста гадоў. Цудоўна былі абыграныя шэсць ордэнаў Камсамола, якімі ён узнагароджаны за подзвігі, здзейсненыя ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама поспехі ў сацыялістычным будаўніцтве. Па-другое, вельмі ўдала быў падабраны песенны рэпертуар: хацелася не толькі падпяваць, але і падтанцоўваць.

Интернет-ресурсы