Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
20 января 2018

На настальгічнай ноце

Пасля бясконцай шэрай пахмурнасці ў той дзень, 12 студзеня, нарэшце выглянула яркае сонейка. І яно нібыта сімвалізавала радасць, што сагравала сэрцы ветэранаў працы адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай”, якіх запрасілі на свята “Ад усёй душы”.

У цэнтры Навасёлак, у будынку былой сталовай, расчыніла дзверы кафэ. Ад сталовай засталіся толькі сцены, усё астатняе — новае. Сучасныя матэрыялы, стыльны дызайн, найноўшае абсталяванне. Усё зроблена сіламі гаспадаркі. І калі паўстала пытанне, каму першаму ў якасці гасцей пераступіць парог кафэ, якое пакуль яшчэ нават не мае назвы, дырэктар таварыства Юрый Францішкавіч Шымчык прапанаваў: “Няхай гэта будуць ветэраны працы. Хто, як не яны, заслугоўваюць найвышэйшай павагі і пашаны”.

Але каго запрасіць у кафэ ўмяшчальнасцю 90 чалавек, калі пенсіянераў на тэрыторыі сельсавета 552, а ў саміх Навасёлках — 100? Перавагу аддалі тым, у каго найбольшы стаж работы, шматдзетным маці, інвалідам. Яны і атрымалі запрашальныя білеты. Яшчэ адна катэгорыя — былыя спецыялісты.

І вось у зале гучыць музыка, ветэраны садзяцца за накрытыя сталы. «Не ведаю, які ў вас настрой, а ў мяне ён урачыста-сумны, — звяртаецца да запрошаных вядучая Янія Яўгеньеўна Анкудовіч. — Урачысты, бо сёння ў нас свята. Сумны таму, што няўмольна хутка прайшлі гады. “Они уходят без возврата,/ Неповторимые года,/ А мы ведь думали когда-то,/ Что будем молоды всегда./ И нам казалось год от года,/ Когда врывалась в мир весна,/ Что нас помилует природа,/ Что нас не тронет седина».

Слова прадастаўлялася многім. Успамінам не было канца, удзячнасць кожнага была бязмежнай. Таму і не дзіва, што нават на вачах мужчын праступалі слёзы расчуленасці. З кім я ні размаўляла і падчас свята, і ў наступныя пасля яго дні, ад усіх чула найвышэйшую ацэнку і абавязкова словы ўдзячнасці і былому, і цяперашняму кіраўнікам гаспадаркі. Душэўную атмасферу найперш стварала абаяльная вядучая Янія Яўгеньеўна Анкудовіч. А колькі лірычнасці, гумару, сардэчнасці неслі ўдзельніцы народнага ансамбля “Маладзіца”, зачароўваючы залу песнямі “Вёсачка”, “Пах чабаровы”, “Чаму ж замуж не бяруць?”, “Лісапед”, “Касіў Ясь канюшыну” і іншымі, як пранікнёна гучалі “Слуцкія ткачыхі” ў выкананні Марыі Лібоза, як дружна падхоплівала зала “Я люблю тебя, жизнь!..” А потым пары кружы­ліся ў вальсе, разам спявалі пад баян. Зусім як у маладосці. Напэўна, і сапраўды маладзеючы душой.

 

Фаіна КАСАТКІНА, газета «Пастаўскі край»

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

Интернет-ресурсы