Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
15 августа 2019

На карысць дарослых і дзяцей

Сацыяльны пункт рэабілітацыі грамадзян адкрыўся на мінулым тыдні па вуліцы Савецкай, 3, — у будынку райбыткамбіната, дзе знаходзіцца тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цырульня РКБА.   

Трэці паверх будынка пэўны час пуставаў. І дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская вырашыла рацыянальна выкарыстаць плошчу. Спынілася на ідэі стварэння сацыяльнага пункта, яе  падтрымаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Падключыліся сацыяльныя партнёры — кіраўнікі многіх прадпрыемстваў, тыя, хто не сумняваўся ў карысці задумы Дзіяны Іванаўны — і зрабілі ўсё для таго, каб новая ўстанова адпавядала сучасным патрабаванням.

Заходжу ў прасторнае светлае памяшканне. Яно падзелена на некалькі залаў. У першай — спартыўнай — устаноўлены трэнажоры, інструктар Ганна Купрэвіч вядзе заняткі.

— У аддзяленне дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту прыходжу практычна з дня яго адкрыцця, — гаварыла адна з актыўных яго наведвальніц Таццяна Бучнева. — Праўда, дабірацца ажно за бальніцу  было не вельмі зручна. Цяпер ёсць магчымасць бываць тут часцей, бо гэта ў цэнтры горада. Цудоўнае месца, дзе так шмат робіцца для нашага разнабаковага развіцця, умацавання зда­роўя, падтрымкі актыўнасці і падаўжэння жыцця. У аддзяленні працуюць спецыялісты-прафесіяналы, якія ўмеюць зацікавіць нас, многаму навучыць. Калі хто яшчэ ні разу не быў у аддзяленні, раю прыйсці і праводзіць вольны час не пасіўна каля тэлевізара, а актыўна ў тэрытарыяльным цэнтры. Колькі тут аднадумцаў! Разам выязджаем на экскурсіі, культурныя мерапрыемствы. А як шмат іх ладзіцца ў аддзяленні! Нам тут вельмі цікава, адступаюць хваробы, дабаўляецца бадзёрасці, энтузіязму. Радуе, што пашыраюцца паслугі, накіраваныя на тое, каб людзі пенсійнага ўзросту маглі з карысцю праводзіць вольны час.

Далей на дыванках гімнастыкай займаюцца жанчыны залатога ўзросту. У дзіцячым гульнёвым пакоі вясёлыя клоўны забаўляюць малых. Тут устаноўлены батуты, дзіцячыя трэнажоры, горкі. Ёсць яркія кніжкі, якія на месцы можна пачытаць.

Сацыяльны пункт могуць навед-ваць не толькі пажылыя гра-мадзяне, але і мнагадзетныя, няпоўныя і апякунскія сем’і. Па рашэнні райвыканкама, паслугамі пункта могуць карыстацца і сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці да 18 гадоў.

— Тут будзе цікава кожнаму, — гаварыла Дзіяна Іванаўна. — Арганізавана работа розных гурткоў і клубаў па інтарэсах.  Мамы, напрыклад, могуць заняцца сваімі справамі, а дзетак у гэты час пазабаўляюць аніматары. У сацыяльным пункце можна адзначыць дзень нараджэння дзіцяці. Па жаданні нашы работнікі падрыхтуюць касцюміраванае віншаванне, забяспечаць музычна-песеннае суправаджэнне, правядуць гульні. Ёсць караоке. У спецыяльным пакоі можна заварыць чай з лекавых траў, разагрэць ежу і падсілкавацца.

Размяшчэнне сацыяльнага пункта ў цэнтры горада зручнае для наведвання. Заняткі пачынаюцца кожную гадзіну. А працуе ўстанова з 8 раніцы да 8 вечара з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00. 

На адкрыццё сацыяльнага пункта завіталі кіраўнік раёна Сяргей Чэпік, яго намеснік Юрый Кісялёў, старшыня  раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч, сацыяльныя партнёры.

Асаблівую ўдзячнасць дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская выказала кіраўніцтву раёна, а за цеснае партнёрскае супрацоўніцтва — калектывам АБП «Рассвет Пастаўскі», ААТ «АўтатрансСтандарт», «Паставымэбля», ТАА «Мітара», райбыткам­біната, ГПУП «Дзімара» і асабіста кіраўнікам Альфрэду Мальцу, Ула­дзіславу Лашуку, Сяргею Лацецкаму, Міхаілу Трыказенку, Тэрэзе Карчажцы, Фаіне Савіч.

Вестку пра стварэнне сацыяльнага пункта хутка разнесла па горадзе «сарафаннае радыё». У панядзелак, праходзячы каля будынка, убачыла па-святочнаму апранутых дзетак. З паветранымі шарыкамі і ўсмешкамі яны выходзілі з памяшкання. Падзяліліся радасцю: адзначалі дзень нараджэння 5-гадовай дзяўчынкі. Станоўчыя эмоцыі перапаўнялі ўсіх.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч, газета «Пастаўскі край», http://www.postawy.by/  

Интернет-ресурсы