Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
6 декабря 2017

На «Адкрытым дыялогу» адкрыта — пра СНІД

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які прыпадае на 1 снежня, райкам БРСМ сумесна з прадстаўнікамі райЦГЭ, раённай арганізацыі беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правялі круглыя сталы з моладдзю малочнага завода, дзяржаўнага каледжа, некаторых школ горада, адкрыта пагаварылі пра пагрозу чумы XXI стагоддзя.

— Гэты дзень служыць асаблівым напамінам пра неабходнасць спыніць глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ВІЧ/СНІД, — гаварыла другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, — бо гэта чума ўжо не толькі канца мінулага стагоддзя, але і бягучага, якая імкліва распаўсюджваецца і пагражае існаванню чалавецтва.

Не абмінуў СНІД ні нашу краіну, ні наш раён у прыватнасці. На Пастаўшчыне па стане на 20 кастрычніка зарэгістравана 40 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 31 чалавек жыве з ВІЧ, адзін памёр. З пачатку года выўлены 5 ВІЧ-інфіцыраваных. Згодна з сацыяльным статусам, у іх ліку рабочы, індывідуальны прадпрымальнік, адзін вярнуўся з месцаў зняволення, двое беспрацоўных. Ва ўсіх выпадках інфекцыя перадалася палавым шляхам.

У раёне праводзіцца сістэматычная прафілактычная і растлумачальная работа сярод розных слаёў насельніцтва. А напярэдадні 1 снежня колькасць мерапрыемстваў павялічваецца. Прысутным быў прадэманстраваны фільм пра тое, у якіх пакутах паміраюць хворыя на СНІД. Загадчыца аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ Людміла Мікалаеўна Сафронава расказала пра абстаноўку ў нашым раёне, а Вераніка Казлоўская правяла тэст-апытанне, з дапамогай якога ўдалося выявіць, наколькі маладыя людзі дасведчаныя пра гэту хваробу. Было прыемна бачыць актыўнасць удзельнікаў мерапрыемства, іх нераўнадушнасць і разуменне маштабаў ВІЧ/СНІДу. Старшыня раённай аргані­зацыі таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Мікалаеўна Шахава найбольш эрудыраваным уручыла невялічкія сувеніры.

Сімвалам барацьбы са СНІДам з’яўляецца спецыяльная чырвоная стужка, і ні адна акцыя не абыходзіцца без яе. У каледжы навучэнцы такія стужкі прымацавалі да сімвалічнага дрэва і тым самым пацвердзілі сваю гатоўнасць весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод іншых.

Пакуль яшчэ не вынайшлі спосабу, якім можна вылечыць ВІЧ/СНІД. Сучасныя лекавыя сродкі толькі прыпыняюць актыўнасць віруса, перашкаджаюць яго распаўсюджванню ў арганізме чалавека. Пры строгім захаванні рэжыму і здаровага ладу жыцця такое лячэнне падаўжае жыццё ВІЧ-інфіцыраванага.

— І ўсё ж хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць, — гаварыла Л. М. Сафронава. — Таму ўся работа накіравана на зніжэнне рызыкі перадачы ВІЧ. Нягле­дзячы на праводзімую прафілактычную работу, адносіны маладых людзей да дашлюбных палавых сувязяў застаюцца лёгкімі і безадказнымі. Даследаванні паказваюць, што да 16 гадоў многія падлеткі маюць сексуальны вопыт, прычым многія маладыя людзі ўступаюць у палавыя адносіны з некалькімі партнёрамі. Абыякавыя адносіны да свайго здароўя, сляпы давер партнёру, падзенне маральных каштоўнасцей і многія стэрэатыпы ў пытаннях ВІЧ/СНІДу садзейнічаюць росту выпадкаў інфіцыравання. Рызыкуе заразіцца кожны, хто ўжывае наркотыкі, нават калі ён зробіць толькі адзін укол. Няма гарантыі, што ВІЧ абміне таго, хто мае неабароненыя сексуальныя кантакты з непастаянным партнёрам, нават калі гэта будзе адзін выпадковы. Ні па знешнім выглядзе, ні па сацыяльным статусе не вызначыш, здаровы чалавек або не. Толькі тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю дасць канкрэтны адказ. Апошнім часам у аддзелах ЗАГС, перш чым узаконіць адносіны хлопца і дзяўчыны, ім прапануюць здаць тэст на ВІЧ. Робіцца гэта ананімна.

На пасяджэннях круглых сталоў іх арганізатары асноўную ўвагу сканцэнтроўвалі на каштоўнасці сям’і, усведамленні таго, што здароўе чалавека залежыць ад яго самога.

Анна АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”