Радуйцеся, аматары зімовых відаў спорту і актыўнага адпачынку на свежым паветры! Надышоў час "расчахліць "лыжы і канькі. Апрабаваць лёд пастаўчане могуць на чатырох пляцоўках: каткі залітыя ў мікрараёнах 5 і 6 гарадкоў, каля СШ №1 і па вуліцы Юбілейнай.
Калі не маеце неабходнага спартыўнага інвентару, то можаце ўзяць яго ў пунктах пракату. Яны працуюць у маладзёжным цэнтры "Юнацтва" па вуліцы Зялёнай і на ФАКу па вуліцы Станкевіча. Узяць у часовае карыстанне канькі можна на 2 гадзіны, суткі, тыдзень. Каштаваць гэта будзе 1 рубель 50 капеек, 3,75 і 14,25 адпаведна.
Тэкст і фота Вераніка Філановіч, газета «Пастаўскі край»