Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
9 июля 2019

Кіламетры памяці і болю

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў раёне прайшоў традыцыйны аўтапрабег па месцах пахавання салдат і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дэлегацыі адправіліся ў двух кірунках: Лынтупскі і Варапаеўскі сельсаветы. У склад першай групы ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко, старшыня раённага Савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вераніка Казлоўская і прадстаўнік пагранічнай камендатуры "Паставы".

Шлях на Лынтупшчыну пачаўся з прыпынку на вуліцы Савецкай у райцэнтры. Тут ля дарогі на ФАК устаноўлены помнік мірным грамадзянам, расстраляным фашыстамі ў 1941 годзе. Удзельнікі аўтапрабегу паставілі карзіну з кветкамі да падножжа помніка і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Затым накіраваліся ў аграгарадок Камаі. У цэнтральным скверы каля брацкай магілы вызваліцеляў прайшоў мі­тынг-рэквіем, у якім прынялі ўдзел мясцовыя жыхары і ганаровыя госці, у іх ліку старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.



— Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь па праву заняў асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. У ім зліліся святыя для кожнага з нас паняцці — свабода і незалежнасць, — пачаў мітынг старшыня Камайскага сельскага Савета Генадзій Урбанайць. — Гэты дзень аб'ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы.

Генадзій Часлававіч традыцыйна звярнуўся да гісторыі, расказаў, якая цана заплачана за вызваленне Пастаўшчыны.

— Прыемна, што падрастаючаму пакаленню і ўсім жыхарам раёна неабыякавае яго баявое мінулае, — гаварыў Пётр Курто. — Мы павінны ведаць сваіх герояў і памятаць пра тую вайну, каб падобнае ніколі не паўтарылася. Вялікі дзякуй кожнаму, хто прыняў удзел у добра­ўпарадкаванні месцаў пахавання салдат і мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай.

Наступны населены пункт — Лынтупы. Тут дэлегаты наведалі 5 памятных месцаў пахавання воінаў, партызан, іх сем'яў і іншых мірных жыхароў. Апошнім прыпынкам сталі сельскія могілкі ў вёсцы Апідамы, дзе вечным сном спяць партызаны брыгады імя Варашылава. Да кожнага помніка ўдзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі як даніну павагі тым, хто аддаў свае жыцці дзеля таго, каб наступныя пакаленні маглі расці пад мірным небам.

Тэкст і фота Наталлі Налей, газета "Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы