Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная Храм Постав
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
17 января 2018

Кандыдаты атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі

На гэтым тыдні завяршыўся адзін  з галоўных этапаў выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговыя і раённая  выбарчыя камісіі  зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты, выдаўшы ім адпаведныя пасведчанні.

Акруговыя выбарчыя камісіі Чырвонаармейскай выбарчай акругі №29 і Азёрнай выбарчай акругі №30 зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Юрыя Францішкавіча Шымчыка і Уладзіміра Мікалаевіча Чакавага.

Пастаўская раённая выбарчая камісія зарэгістравала 31 кандыдата ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па 30 акругах.

На падставе рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 723 ад 22 лістапада 2017 года «Аб выбарчых акругах па выбарах дэпутатаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання» тэрыторыя Курапольскага сельсавета ўваходзіць у склад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі № 37. Але выбіраць дэпутата па гэтай акрузе выбаршчыкі Курапольскага сельсавета будуць на сваіх выбарчых участках.

15 студзеня 2018 года на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Шаркаўшчынскай выбарчай акругі № 37 па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў 28-га склікання кандыдатам у дэпутаты  Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па гэтай акрузе зарэгістраваны Іван Канстанці­навіч Вазміцельстаршыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Фота Анны Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”

 

Интернет-ресурсы