Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
18 декабря 2019

Ёсць чым ганарыцца і што расказаць

2019 год юбілейны для многіх устаноў і арганізацый Пастаўшчыны. Cярод тых, хто сёлета адзначае круглую дату, — Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка, якой спаўняецца 80 гадоў. З гэтай нагоды ў яе чытальнай зале адбылося па-дамашняму цёплае, камернае свята, якое сабрала самых верных сяброў.

За восем дзесяцігоддзяў біблі­ятэка непазнавальна змянілася. Яна прайшла шлях ад маленькай, у два пакоі, з невялікай колькасцю кніг, да цэнтральнай раённай, у два паверхі і з кніжным фондам больш за 30 тысяч экзэмпляраў. Пры гэтым нязменна рабіла і працягвае рабіць галоўнае — далучае да ведаў, вучыць чытаць, думаць, марыць, з’яўляючыся цэнтрам зносін і інфармацыі. Пра тое, якім быў гэты шлях, расказала вядучая свята — загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталля Балошка. З дапамогай фотаслайдаў яна пазнаёміла гасцей з працэсам развіцця ўстановы: як год ад году павялічваўся яе кніжны фонд і расла коль­касць­ чытачоў, з’яўляліся новыя аддзелы і ўкараняліся прагрэсіўныя віды абслугоўвання, у залежнасці ад патрабаванняў часу ставіліся і вырашаліся новыя актуальныя задачы, мяняліся ўмовы працы бібліятэкараў і г.д.



У розныя гады раённую бібліятэку ўзначальвалі Ула­дзімір Фёдараў, Ганна Стахоўская, Францішка Лашук, Людміла Рабчонак, Яўгенія Макруш, Людміла Касцень. Яны, а таксама бібліятэкары Ала Бароўка, Марыя Жукян, Браніслава Сідаровіч, Яніна Чапукова, Галіна Турла, Вольга Танана, Крысціна Гімжэўская, Ала Фралова, Яніна Асіненка, Валянціна Паўленка, Святлана Дунец, Тамара Махніс, Валянціна Чарэнка, Марыя Асіненка ўнеслі неацэнны ўклад у гісторыю развіцця ўстановы, рабілі ўсё для папулярызацыі кнігі і чытання ў раёне. Дзякуючы іх самаадданай працы сёння бібліятэцы ёсць чым ганарыцца. Яна актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці Пастаўшчыны: арганізуе разнастайныя сустрэчы для чытачоў, творчыя вечары празаікаў і паэтаў, прэзентацыі новых кніг, акцыі да розных дзяржаўных свят і многія іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго, стала добрай традыцыяй адкрываць Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» літаратурным святам, якое рыхтуюць супрацоўнікі райбібліятэкі.

Многія ветэраны, у адрас якіх гучалі словы падзякі, знахо­дзіліся ў зале. У прыватнасці, на ўрачыстасць прыйшлі былыя дырэктары Яўгенія Макруш і Людміла Касцень. Іх запрасілі да мікрафона. Жанчыны прыгадалі гады сваёй работы ў бібліятэцы, якой яна тады была і як мянялася, з цеплынёй успомнілі калег. А Людміла Гаўрылаўна, віншуючы ўсіх, хто калісьці працаваў і зараз працуе ў гэтых сценах, з 80-годдзем, уручыла цяперашняму кіраўніку ўстановы Ганне Літвіновіч насценны гадзіннік у знак таго, што час не стаіць на месцы, і пажадала бібліятэкарам заўсёды ісці ў нагу з ім.

Ад імя самых адданых чытачоў выступіла Святлана Несцяровіч, чыё сяброўства з бібліятэкай доўжыцца ўжо палову стагоддзя, ад клуба «Сучаснікі» — Лі­дзія Стрылец. Яны павіншавалі юбілярку ў прозе і вершах. Арыгінальны музычна-вершаваны падарунак зрабілі калегам работнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, якія падарылі яшчэ і сімвалічны ключ ад сэрцаў чытачоў. Сваімі выступленнямі прысутных парадавалі салісты вакальнай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Мікалай Пашкевіч, Марыя Шаура, Дзіяна Дунец і Вера Іванова.

На свяце прысутнічалі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, яе намеснік Ірына Лойка, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая і Пастаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Валянціна Друсь.

— Для любога чалавека важна чытаць, любіць кнігу, — гаварыла Галіна Мікалаеўна. — Мы жывём у век інфармацыйных тэхналогій, калі практычна немагчыма абысціся без камп’ютара, смартфона, іншых гаджэтаў. З’явіліся электронныя кнігі. Але толькі беручы ў рукі друкаваную, адчуваеш душэўнае трапятанне, калі гартаеш яе старонкі, чуеш асаблівы, ні з чым не параўнальны пах друкарскай фарбы. Упэўнена, друкаваная кніга будзе жыць і ніколі не перавядуцца сапраўдныя яе аматары.

На думку выступоўцы, сёння вельмі складана не страціць чытача, завабіць у бібліятэку моладзь, прапанаваўшы выданні, якія будуць ім цікавыя. І ў юбіляраў гэта атрымліваецца. Яны з’ядналі вакол сябе аматараў друкаванага слова, стварылі клубы. Знайшлася ніша для мерапрыемстваў бібліятэкі і ў рамках Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

Пажадаўшы калектыву ўстановы натхнення, творчых поспехаў, здароўя, захоўваць і прымнажаць усё самае лепшае, што маецца, Галіна Чаплінская ўручыла яму ў асобе Ганны Літвіновіч Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за высокі ўзровень інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання чытачоў, культурна-­асветнай і выхаваўчай работы, а таксама грашовы сертыфікат. Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з рук Ірыны Лойкі атрымалі бібліятэкары Наталля Балошка, Наталля Пушкіна, Іна Бандарэнка і Святлана Жук. Іна Далецкая і Валянціна Друсь са свайго боку адзначылі Ганну Літвіновіч, Ірыну Жукян, Наталлю Балошку, Іну Бандарэнку, Францішку Лашук і бібліятэкара Навасёлкаўскай бібліятэкі Вольгу Танану граматамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Завяршала свята дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Ганна Літвіновіч. Яна канстатавала: галоўным актывам ус­та­новы культуры з’яўляюцца лю­дзі, якія тут працуюць, і чытачы. Менавіта іх адносіны да сваёй справы і кнігі дапамагаюць бібліятэцы рухацца наперад, пераадольваць праблемы і вырашаць надзённыя пытанні. Ганна Віктараўна шчыра падзякавала ім, а асабліва — ветэранам, уручыўшы апошнім невялікія памятныя падарункі. А затым запрасіла ўсіх гасцей за святочны стол.

Алена Шапавалава, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара

Интернет-ресурсы