Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
15 августа 2017

Дунілавіцкі хлеб — у іх руках

На 15 жніўня на сельгаспрадпрыемстве “Дунілавічы-агра” з 1204 гектараў зерневых і зернебабовых убраны 645, што складае 53,6 працэнта.

Жніво сёлета пачалося на два тыдні пазней, чым звычайна. Але дунілавіцкія камбайнеры такой затрымцы былі нават рады.

— Завяршыўшы мінулагоднюю ўборку, кожны з нас агледзеў замацаваны камбайн, вызначыў, якія запчасткі варта замяніць, — расказвалі. — Але ніхто не паклапаціўся іх купіць. Справа зрушылася з месца толькі тады, калі гаспадарку ўзначаліў Андрэй Віктаравіч Сарапененка. А было гэта ўсяго месяц назад. Тэрмінова набывалася неабходнае, а мы стараліся ў найкарацейшы тэрмін справіцца з рамонтам. Як толькі збажына паспела, выехалі ў поле.

І набралі добры тэмп. Сельгаспрадпрыемства паспяхова вядзе жніво, адным з першых у раёне выканала дзяржаўны заказ па здачы зерня дзяржаве ў аб’ёме 400 тон — у мінулую суботу на хлебапрыёмнае прадпрыемства дастаўлены апошнія.

Усе камбайнеры вопытныя. Уладзімір Іванавіч Будзько, напрыклад, мае права на заслужаны адпачынак, але з тэхнікай не развітваецца. Андрэй Галінскі і Аляксандр Парневіч доўгі час працавалі памочнікамі ў сваіх бацькоў і ўжо шмат гадоў — самастойна. Дзясяткі ўборачных за плячыма Васілія Чаравухі, Паўла Вайткевіча, Уладзіміра Навоя. І кожная мела свае асаблівасці.

— Летась было вельмі гразка, — успаміналі. — Колькі часу мар­нава­лі на буксі­роўку! Зда­ецца, што трос з рук не выпускалі. У полі пастаянна дзяжурыў магутны трактар, які і выцягваў камбайны і машыны. Сёлета пакуль убіраем без праблем. Спрыяе надвор’е, ёсць паліва, не прастойваем з-за недахопу транспарту для адвозкі збожжа на сушылку. Хаця, напрыклад, адлегласць ад сяргеевіцкіх палёў да Дунілавіч немалая, вадзіцелі паспяваюць.
На машыне Рамана Бекіша прымацавана наклейка  “маладзёжны экіпаж”. Раман разам са сваім аднавяскоўцам прыязджае ў Дунілавічы з Дзеркаўшчыны Докшыцкага раёна.

— Адслужыў тэрміновую службу, вярнуўся дадому, — расказваў. — Уладкавацца на работу на месцы не змог: усюды ставілася ўмова — стаж работы па спецыяльнасці. А дзе яго напрацаваць? Тэхніку люблю, да вясковай работы прывычны. Аднавясковец прапанаваў ездзіць у Дунілавічы. Вось штодня і пераадольваем па 35 кіламетраў туды-сюды. Гэта маё першае жніво.

Адначасова з уборкай вядзецца сяўба азімага рапсу. Гэтым займаецца Валерый Вайткевіч. З запланаваных 250 гек-тараў зерне лягло ў глебу больш чым на палове плошчы. Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Травы другога ўкосу зарулонілі ў стрэйч-плёнку. Такую тэхналогію нарыхтоўкі сенажу на сельгаспрадпрыемстве выкарысталі ўпершыню.

— Кармоў малавата, — занепакоены дырэктар. — Справа ў тым, што летась не было пасеяна ні гектара траў.  А вось задзел на будучае мы ўжо зрабілі — тону канюшыны пасеялі. Налета яна дасць ураджай. Убіраем салому, можа, яшчэ крыху падрасце кукуруза.

— Малады дырэктар стараецца, — чула ад камбайнераў. — Толькі яму няма з кім працаваць. Нас, старэйшых, жменька засталася. Маладыя ў гаспадарцы не застаюцца. Успамінаем сябе малымі: ад бацькаў, якія працавалі камбайнерамі, не адыходзілі — так усё было цікава. Падраслі — і жнівом працавалі памочнікамі камбайнераў. Цяга да зямлі ўзмацнялася. Цяпер школьнікаў у памочнікі браць забаронена. Вось і “зачапі” іх тэхнікай.

— Рабочых рук сапраўды малавата, — гаварыў А. В. Сарапененка. — 9 чалавек прыязджаюць са Старога Двара, два — з Докшыцкага раёна. На адвозку зерня з УП ЖКГ камандзіраваны Уладзімір Скур’ят з трактарам. Радуе тое, што ўсе працавітыя, адказныя, разумеюць, што ад іх старання ў немалой ступені залежыць, як хутка зможам управіцца з усімі работамі. Таму і рупяцца: дунілавіцкі хлеб — у іх руках.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Интернет-ресурсы