Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Набережная
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
5 декабря 2016

Чым займаецеся, спецыялісты?

У лістападзе на базе адкрытага акцыянернага таварыства "Камайскі-агра" адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па пытаннях жывёлагадоўлі, на якое былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветэрынарныя ўрачы сельгаспрадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў АПК. У рабоце калегіі прыняў удзел і выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў.

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раённай вертыкалі адзначыў, што галоўнай задачай у жывёлагадоўлі з'яўляецца атрыманне максімальнай колькасці прадукцыі высокай якасці. Але ў многіх гаспадарках прадукцыйнасць жывёлы застаецца нізкай, колькасць атрымліваемай і рэалізоўваемай прадукцыі не дае магчымасці мець больш грашовых сродкаў. Каля двух гадоў назад аблвыканкам прыняў рашэнне аб змяншэнні колькасці пагалоўя кароў за кошт выбракоўкі нізкапрадукцыйнай жывёлы. На паўтары тысячы галоў яе стала менш і ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Не дапусціць зніжэння аб'ёмных паказчыкаў вытворчасці прадукцыі планавалася за кошт росту надояў. Але аптымізацыя дойнага статка ў шэрагу гаспадарак не прывяла да паляпшэння становішча. Таму задача стаіць адна — у бліжэйшай перспектыве аднавіць пагалоўе, бо малако было і застаецца галоўнай крыніцай даходаў. Там, дзе гэта разумеюць, і вынікі маюць адпаведныя.

Крытычна падышоў да ацэнкі работы жывёлагадоўчай галіны і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Васільевіч Чэпік. Ён, у прыватнасці, спыніўся на недахопах, якія назіраліся ў першы месяц стойлавага ўтрымання жывёлы. На шэрагу фермаў і цяпер не захоўваюцца вытворчая і тэхналагічная дысцыпліна, што прыводзіць да недабору прадукцыі. На 1 кастрычніка 2016 года наш раён меў наступныя паказчыкі ў жывёлагадоўчай галіне. Вытворчасць і рэалізацыя малака да такога ж мінулагодняга перыяду склала адпаведна 102,1 і 101,9%, таварнасць — 88,9%. 42,5% малочнай прадукцыі прададзена сортам "экстра". Сярэдні надой ад каровы склаў 3288 кілаграмаў малака. Рост колькасных і якасных паказчыкаў забяспечаны ў першую чаргу дзякуючы ААТ "Навасёлкі-Лучай", "Хацілы-агра", "Кураполле-агра", "Янавіца-агра", філіялу "Нафтазаводмантаж-агра".

— У цэлым па раёне вынікі быццам бы і нядрэнныя, — адзначыў вядучы спецыяліст РУП "Віцебскае племпрадпрыемства" Анатолій Браніслававіч Спыркін, які ўдзельнічаў у пасяджэнні калегіі. — Але ёсць і іншая статыстыка. У 11 гаспадарках з 15-ці надоі ніжэйшыя за сярэднераённыя, а ў асобных увогуле склалі менш за 2 тысячы кілаграмаў малака ад каровы. Такія паказчыкі не патрабуюць ніякай тэхналогіі, дасягаюцца звычайным кармленнем. Таму хочацца сказаць: дзе вы, спецыялісты? Чым займаецеся?

Прадстаўнік абласной службы АПК у першую чаргу меў на ўвазе ААТ "Андроны", "Блакітныя азёры-агра", "Парыж-агра", "Вярэнькі-агра", "Ярэва-агра", СП "Дунілавічы-агра", дзе сёлета дапушчана самае вялікае зніжэнне прадукцыйнасці жывёлы.

Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксей Аляксеевіч Філімонаў адзначыў, што зніжэнне вытворчасці прадукцыі ў шэрагу сельгасарга-нізацый сведчыць пра сур'ёзныя недапрацоўкі спецыялістаў усіх службаў, якія не прынялі небходных мер па паляпшэнні спраў. Каб павялічыць колькасныя і якасныя паказчыкі, на месцах неабходна ўзмацніць кантроль за захаваннем пагалоўя, у тым ліку кароў. На жаль, гэта патрабаванне не выконваецца. Крайне высокім застаецца выбыццё кароў у ААТ "Ярэва-агра", "Камайскі-агра", "Пастаўскі райаграсэрвіс", "Андроны", СП "Дунілавічы-агра" і некаторых іншых, якое не перакрываюць расцёлы нецеляў. Ёсць упушчэнні ў рабоце з пагалоўем цялушак, увогуле з узнаўленнем статка. Недапушчальным з'яўляецца тое, што на прамысловыя перапрацоўчыя прадпрыемствы гаспадаркамі раёна рэалізавана толькі 51,1% жывёлы ад яе агульнай колькасці.

Пра гэта, а таксама іншыя кірункі работы на пасяджэнні калегіі гаварылі дырэктар райплемстанцыі Эдуард Вальдэмаравіч Януковіч, галоўны ветэрынарны ўрач, дырэктар раённай ветэрынарнай станцыі Генадзій Іосіфавіч Лютынскі і іншыя спецыялісты.

У цэлым на пасяджэнні калегіі быў зроблены дэталёвы аналіз спраў у жывёлагадоўлі. Заслуханы тлумачэнні шэрага кіраўнікоў і спецыялістаў. Пастаўлены канкрэтныя задачы па аздараўленні фінансава-эканамічных паказчыкаў за кошт нарошчвання вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі.

— Сёння як ніколі выключнае значэнне мае захаванне працоўнай, выканаўчай і вытворчай дысцыпліны, — адзначыў, падсумоўваючы размову на пасяджэнні калегіі райсельгасхарчу, В. С. Гутараў. — У нас ёсць усё для дыферэнцыраванага кармлення жывёлы, выканання тэхналагічных патрабаванняў. Але толькі пры адказных адносінах кіраўнікоў, спецыялістаў, радавых працаўнікоў можна мець адпаведныя вынікі, заработную плату, рухацца наперад.

Практычная частка калегіі прайшла на МТК "Камаі" з даільнай залай і на цэнтральнай малочнатаварнай ферме, дзе ўстаноўлены малакаправод. Галоўны заатэхнік гаспадаркі Алена Іосіфаўна Дубіна, спецыялісты ветэрынарнай службы расказалі пра ўтрыманне жывёлы ў стойлавы перыяд, правялі практычныя заняткі па выпойванні нованароджаным цяляткам малодзіва пры дапамозе дрэнчара (зонда), абязрожванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Была арганізавана выстава розных прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння жывёлы. Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў атрымалі адказы на розныя пытанні, напрыклад, якімі павінны быць кормасумесі; як правільна даіць кароў, каб захаваць іх здароўе і мець якаснае малако; як атрымаць здаровы прыплод і іншыя.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы