Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
12 августа 2019

 C Днем строителя

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай сферы!    

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём будаўніка!

Будаўнікі — людзі асаблівай загартоўкі, здольныя працаваць плённа і стваральна нават пры самых неспрыяльных умовах. Зробленае вашымі рукамі прыносіць людзям радасць. Дзякуючы вашаму майстэрству пераўтвараюцца горад і населеныя пункты Пастаўшчыны: узводзяцца новыя дамы, аб’екты сацыяльнага, культурнага і бытавога прызначэння. Штогод дзясяткі сем’яў пастаўчан становяцца навасёламі, і гэта абнаўляе жыццё, надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Радуе, што з кожным годам будаўнічыя работы становяцца больш якаснымі, на іх выкананне патрабуецца менш часу, абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база, ідзе вучоба кадраў.

Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце дабівацца поспехаў у вытворчай дзейнасці, умацуеце свае пазіцыі ў дасягненні новых прафесійных вышынь. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях вам і вашым блізкім.

Сяргей Чэпік, 
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Трэба хацець працаваць і зарабляць

лічыць дырэктар ДКУАСП «Рассвет Пастаўскі» Альфрэд Малец

Сёлетні год, бадай, адзіны за працоўную біяграфію кіраўніка, калі калектыў, які ён узначальвае, працуе выключна на тэрыторыі раёна. Не выязджаць у іншыя дазволіла наяўнасць неабходнага аб’ёма будаўніцтва на месцы. Больш за тое, каб выканаць даведзеныя заданні, давялося запрашаць на дапамогу калег з іншых рэгіёнаў. Таму вельмі неахвотна, па рас­пара­джэнні аблвыканкама, адпускалі на «атамку» 8 аддзелачніц, якія правялі там 20 дзён. Працавалі жанчыны вахтавым метадам па 11 гадзін без выхадных, у панядзелак вярнуліся дадому і зараз пакуль што адпачываюць.

— У будаўнічай галіне апошнія гады былі нялёгкімі, але мы змаглі ўтрымаць калектыў, захаваць магутнасць арганізацыі. Сёння сярод сельскіх будаўнікоў, якія прысутнічаюць на рынку, мы адны з нямногіх, хто працуе стабільна, — расказваў Альфрэд Іосіфавіч. —  Выстаяць удалося дзякуючы таму, што ніколі не сядзелі на месцы, рухаліся наперад. Не было работы дома — шукалі яе за межамі Пастаўшчыны. Галоўнае, каб людзі былі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, ведалі, што не застануцца без справы і прыстойнай зарплаты.

У арганізацыі (без уліку сельскагаспадарчага філіяла) працуюць 176 чалавек. Да падбору кадраў тут ставяцца патрабавальна, імкнуцца, каб кожны адаптаваўся і прыжыўся ў калектыве. Яго касцяк шчыруе ў «Рассвеце Пастаўскім» на працягу многіх гадоў, не распалася ні адна брыгада, а іх каля 18-ці. У шэрагі вопытных будаўнікоў паступова ўліваецца моладзь, якую ўсім прафесійным прамудрасцям навучаюць вопытныя работнікі. Сярэдняя заработная плата набліжана да паказчыка, вызначанага Прэзідэнтам краіны.

Зараз «рассветаўцы» выкон-ваюць не менш за 30% аб’-ёму работ, якія прыпадаюць на аб’яднанне «Полацксельбуда». Каб трымацца на плаву, арганізацыя актыўна інвесціруе сродкі ў тэхніку, укараняе новыя тэхналогіі. Летась пастаўскія будаўнікі істотна абнавілі сродкі малой механізацыі: набылі растворабетонны вузел, зварачную вытворчасць, тынкавальную станцыю і інш. Для будаўніча-мантажных работ купілі аўтамабільны кран. Дзякуючы яго груза- і вышыняпад’ёмнасці можна весці работы да чацвёртага паверха без прыцягнення старонняй тэхнікі.

Асноўныя аб’екты будаўніцтва бягучага года — жылыя дамы. Нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю 12-кватэрны дом у Хацілах, на завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва 60-кватэрнага дома па вуліцы Зялёнай, 25. Зроблена цагляная кладка, на фінішную прамую выйшлі тынкавальныя і дахавыя работы, на наступным тыдні прыступяць да малярных і газіфікацыі дома. Зараз на ўзвядзенні пяціпавярхоўкі задзейнічаны брыгады муляраў (брыгадзіры Анатолій Волкаў і Уладзімір Дулінец), цесляроў (Сяргей Дзіковіч і Уладзімір Кругляк), аддзелачніц (Алена Букатая і Святлана Цайко) і сантэхнікаў (Іван Пушнякоў). Таксама працягваецца будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў Волахах і шэрага іншых аб’ектаў.

Выноска: Аб’ём падрадных работ за 7 месяцаў склаў 140% да ўзроўню мінулага года. Інвестыцыі ў асноўны капітал — 462 тысячы беларускіх рублёў.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч,
газета «Пастаўскі край»  http://www.postawy.by/

Праектна-каштарысную дакументацыю вывучаюць прарабы Аляксандр Танана і Андрэй Драбовіч

Цесляры Мікалай Камсюк, Уладзімір Цішаловіч, Ілья Барадзёнак і Уладзімір Кругляк устанаўліваюць агароджу лоджыі

Интернет-ресурсы