Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
13 марта 2018

Букет для любімай

Пад такой назвай 7 сакавіка ў раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня жанчын.

Вітаючы прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў адзначыў, што гэта свята з'яўляецца данінай глыбокай павагі і пашаны да жанчыны: працаўніцы, захавальніцы сямейнага ачага, маці — і сімвалізуе вялікую таямніцу абнаўлення прыроды, абуджэння новага жыцця.

— Усё добрае і прыгожае — ад вас, мілыя жанчыны, — гаварыў Юрый Мікалаевіч. — Вы прыўносіце ў свет гармонію і спакой, узбагачаеце яго радасцю і надзеяй, упрыгожваеце ззяннем сваіх вачэй і ўсмешак. Працавітыя, спагадныя, далікатныя і прыгожыя жанчыны Пастаўшчыны робяць навакольны свет цудоўным, дораць любоў і клопат блізкім.

Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва нашага раёна паспяхова працуюць у сацыяльнай сферы, рэальным сектары эканомікі, сельскай гаспадарцы, з гонарам нясуць службу ў сілавых структурах. Заўсёды праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаюць удзел ва ўсіх значных грамадска-палітычных падзеях, заслужана карыстаюцца аўтарытэтам. Яскравы прыклад таму — нядаўнія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пераважнай большасцю галасоў у раённы Савет дэпутатаў выбраны сем жанчын. Гэта Валянціна Міхайлаўна Ромель, Алена Валянцінаўна Слядзеўская, Крысціна Мечыславаўна Красоўская, Марына Мечыславаўна Галубёнак, Марына Паўлаўна Нагановіч, Вераніка Леанідаўна Казлоўская, Ганна Мар'янаўна Шубелька.

Падтрымка мацярынства, дзяцінства і сям'і з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, у якой асаблівая ўвага накіравана на падтрымку мнагадзетных сем'яў. За мінулы год пры фінансавай падтрымцы дзяржавы 4 мнагадзетныя сям'і, якія пражываюць на Пастаўшчыне, палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. У бягучым годзе наваселле справяць яшчэ 19 такіх сем'яў.

Прыемна, што ў нашым раёне ў апошнія гады колькасць мнагадзетных сем'яў расце. Сёння іх 474. Дваццаць шэсць мнагадзетных матуль удастоены ордэна Маці. Сёлета гэту высокую ўзнагароду атрымала пастаўчанка Святлана Іванаўна Іванова. Жанчыны здольныя дарыць цяпло і ласку не толькі сваім дзецям, але і тым, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У нашым раёне гэтую высакародную місію выконваюць бацькі ў 33 апякунскіх і 19 прыёмных сем'ях.

Пастаўчанкі ўслаўляюць свой край, паказваючы высокія вынікі на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах. Так, па выніках 2017 года лаўрэатам абласнога конкурсу «Чалавек года Віцебшчыны» стала брыгадзір брыгады тынкоўшчыкаў ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» Алена Іванаўна Букатая. Ганаровага звання «Чалавек года Пастаўшчыны» ўдастоены Ганна Мечыславаўна Сянько, Жанна Анатольеўна Лагвіненка, Святлана Аляксандраўна Пусько.

Асаблівыя словы віншаванняў Юрый Мікалаевіч адрасаваў жанчынам — ветэранам вайны і працы за іх сілу духу, ратны і працоўны подзвігі, якія вучаць нашчадкаў быць годнымі людзьмі, не здавацца перад цяжкасцямі.

Ад імя ўсіх мужчын Ю. М. Кісялёў выказаў жанчынам словы захаплення і ўдзячнасці за штодзённую падтрымку, душэўную цеплыню, бязмежнае цярпенне, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, кветак і ўсмешак. А таксама поспехаў, дабрабыту, цудоўнага настрою, радасці адкрыццяў і творчасці.

Канцэртную праграму адкрыла харэаграфічная замалёўка ў выкананні калектываў «Імпульс», «Карамелькі», «Скай дэнс». Яны, нібы жывыя рознакаляровыя кветкі, кружыліся па сцэне і ў завяршэнне выступлення «склаліся» ў адзін суцэльны вясновы букет. Наступныя нумары арганічна дапоўнілі яго шчырымі і цёплымі віншаваннямі, пажаданнямі, песнямі і танцамі. Мноства ўсмешак у глядзельнай зале выклікала выступленне выхаванцаў дзіцячага садка «Крынічка». Падчас эцюда «Іспанскае танга» амаль кожны рух Вікторыі Марозавай суправаджаўся апладысментамі. Маштабнасцю, грацыяй і пластыкай парадавалі ўдзельнікі ўзорнай цыркавой студыі «Каскад», танцавальнага калектыву «Карамелькі», тэатра танца «Непаседы», ансамбля танца «Дзяцінства», арт-студыі «Экспромт», прыгожымі галасамі — Арцём Маргуноў, Злата Ярашэвіч, Людміла Логінава, Ганна Антух, Алена Грывусевіч, Святлана і Паліна Квяткоўскія, Пётр Кароль, Валерыя Кірэй і Аляксандр Кандыбін. Усіх артыстаў гледачы віталі, не шкадуючы далоняў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ, газета "Пастаўкі край"
Фота Сяргея ВШЫЎКАВА

Интернет-ресурсы