Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
26 декабря 2019

Божае Нараджэнне

Анёл сказаў: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народа, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 2,10-11).

Дарагія браты і сёстры! Гэтая цудоўная навіна з нябёсаў заклікае нас не баяцца шукаць Хрыста, які нарадзіўся ў Бэтлееме, сустракацца з Ім штодня на Эўхарыстыі і вучыцца ад Яго любові, жыць у ёй і прымаць усе жыццёвыя рашэнні, абапiраючыся на яе. У святую ноч мне, вашаму дэкану, вельмі хацелася б падысці да кожнага з вас, паважаныя вернікі, з белай аплаткай у руцэ і выказаць свае шчырыя пажаданні вам, вашым блізкім, якія знаходзяцца побач і якія дзесьці далёка, вашым гасцям, сябрам і знаёмым. Не бойцеся адкрываць свае сэрцы для любові Нябеснага Айца, якую прыносіць усім нам Яго Сын — Збаўца свету. Няхай маленькі Езус напоўніць вас радасцю і любоўю, неабходнымі для панавання спакою ў свеце, нашым краі, горадзе, вёсцы, у нашых сем’ях і сэрцах. Няхай прысутнасць Хрыста дазволіць сем’ям у адзінстве і любові перажываць паўсядзённыя цяжкасці, а гэты святочны час дапаможа нам ператварыцца ў дбайных сведкаў Езуса Хрыста!

 Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў

Са святам!
Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі! Шчыра віншуем вас з Калядамі!

У гэты дзень — усёдаравання і  светлых пачуццяў — людзі імкнуцца рабіць больш добрых спраў, адорваць родных і блізкіх любоўю, быць больш клапатлівымі, напаўняць сэрцы цеплынёй, умацоўваць веру ў высокія ідэалы справядлівасці, самаахвярнасці, міласэрнасці.
Сем’і збіраюцца за святочным сталом у адзіным імкненні — адчуць у душах Боскае святло і цяпло. У гэты момант мы задумваемся пра жыццёвыя каштоўнасці, пераасэнсоўваем свае ўчынкі, даруем адно аднаму крыўды. Няхай жа ўзаемапавага, любоў, дабрыня і шчырасць пану­юць у кожным доме не толькі ў гэтыя святочныя дні, але і заўсёды.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай здзяйсняецца ўсё задуманае!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Дорогие поставчане, христиане-католики!
Сердечно поздравляю вас со светлым Рождеством Христовым! Это один из самых главных праздников христианского мира, наполненный особым смыслом. Он дарит верующим радость, вдохновляет на хорошие дела, служит источником добрых традиций и духовных ценностей.

 Искренне желаю вам крепкого здоровья, благополучия, счастья, чтобы в каждом доме царили мир и покой, гармония и достаток, происходили только прекрасные события. Любви, процветания и успехов во всех добрых начинаниях на благо нашей страны!

Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

Интернет-ресурсы