Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
17 октября 2016

Большасць пытанняў вырашана

На "прамую тэлефонную лінію", якую старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў праводзіў 1 кастрычніка, паступіла 11 зваротаў. Людзі званілі па розных пытаннях, і па некаторых з іх тлумачэнні атрымалі адразу падчас размовы. У прыватнасці, аб парадку афармлення дакументаў на гаспадарчыя пабудовы, аб падачы гарачай вады ў гарадскія шматпавярхоўкі.

Пісьмовыя адказы па пытаннях работы Юнькаўскага СДК і арганізацыі руху транспарту па завулку 17 Верасня ў райцэнтры адпраўлены грамадзянам, якія іх задавалі.

Па чатырох зваротах, якія датычылі грэйдзіравання грунтавых вуліц і дарог, старшынёй райвыканкама да¬дзены даручэнні канкрэтным выканаўцам. Па стане на 10 кастрычніка работы выкананы: прагрэйдзіраваны пад'езды да вёсак Валодзькі Курапольскага сельсавета, Шчоткі Казлоўшчынскага сельсавета, участак дарогі ў вёсцы Аўласы Юнькаўскага сельсавета, праведзена падсыпка дарожнага пакрыцця па завулку Пралетарскім у Паставах. Дарэчы, на гэтым участку згаданага завулка адрамантавана электраасвятленне.

Галіна ПІШЧ

Интернет-ресурсы