Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная Храм Постав Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
16 марта 2017

Атрымалі пуцёўку ў дарослае жыццё

10 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці стартавала штогадоваяУсебеларуская патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая праводзіцца па ініцыятыве БРСМ і прымеркавана да Дня Канстытуцыі краіны. У яе рамках 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты з усёй Беларусі, якія асабліва праявілі сябе ў вучобе, навуковых і творчых конкурсах, грамадскім жыцці і на спартыўнай арэне, атрымалі пашпарты ва ўрачыстай абстаноўцы.

Цырымонія ўручэння пашпартоў найлепшым прадстаўнікам маладога пакалення Пастаўшчыны адбылася і ў нашым райцэнтры. 15 сакавіка ў глядзельнай зале раённага Дома культуры амаль не было свабодных месцаў — столькі чалавек прыйшло падтрымаць і раздзяліць з імі значнасць падзеі.

Адкрываючы мерапрыемства, вядучыя нагадалі, што Канстытуцыя — гэта галоўны закон краіны, на аснове якога фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, у ім вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў улады, правы і свабоды беларусаў, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў у прывітальным слове адзначыў, што кіраўніцтвам краіны робіцца ўсё для таго, каб кожная народнагаспадарчая галіна дынамічна развіваліся, старэйшае пакаленне імкнецца даць добрую адукацыю моладзі, забяспечыць стабільнасць і парадак у грамадстве. І пажадаў юным пастаўчанам быць годнымі грамадзянамі сваёй Айчыны, поспехаў у вучобе і новых дасягненняў у спорце.

Сёлета з рук кіраўніка раёна пашпарты атрымалі Дар'я Банькоўская (СШ №4), Кацярына Варанец (СШ №1), Вераніка Дангель (гімназія), Валерыя Есьман (СШ №5) і Карына Трыфанава (СШ №2). Таксама ў гэты дзень уладальнікам галоўнага дакумента краіны стаў навучэнец Камайскай сярэдняй школы Ігар Пупкевіч.

Падчас мерапрыемства віншавальныя словы ў адрас таленавітай моладзі гучалі са сцэны ад намесніка старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" А. А. Храпун, спецыяліста па арганізацыі закупак УП ЖКГ С. В. Піліпёнка, які ў рамках такой жа акцыі атрымаў пашпарт 11 гадоў назад. Алена Ананьеўна выказала ўпэўненасць, што рабяты, у ліку іншых, прынясуць славу і росквіт Беларусі, пажадала ім міру, дабра і дабрабыту на жыццёвым шляху, уручыла невялічкія сувеніры. Сяргей Валянцінавіч узгадаў, што тыя хвалюючыя моманты, калі ён атрымліваў пашпарт, не забыліся і сёння.

— Спадзяюся, што гэты дзень запомніцца на ўсё жыццё і вам, — гаварыў С. В. Піліпёнак. — А галоўнае — усвядомце, што менавіта вам будаваць нашу сумесную будучыню. Таму пры выбары прафесіі арыентуйцеся на яе прывабнасць для сябе, а не на высокую зарплату, паколькі трэць жыцця чалавек праводзіць на працы. А калі яе не любіць, то не будзе і вытворчых паказчыкаў.

Са словам у адказ выступіла Карына Трыфанава, якая зачытала словы клятвы. У ёй моладзь абяцала сваёй вучобай, працай і ўчынкамі ўмацоўваць аўтарытэт Беларусі, быць годнай памяці продкаў, якія аддалі жыццё за гонар і незалежнасць Радзімы, а ўсе веды, працу і сілы скіроўваць на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі і актыўна спрыяць росквіту Рэспублікі Беларусь.

Школьнікі атрымалі ў падарунак кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», блакнот ад раённага камітэта БРСМ і друкаванае выданне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Завяршылася мерапрыемства выступленнем ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ больш яркія ўражанні ад важнай падзеі ў жыцці засталіся ў трох 14-гадовых жыхароў нашага раёна, якія былі запрошаны на ўручэнне пашпартоў у сталіцу краіны. Навучэнец СШ №1 Мацвей Мухля атрымаў пашпарт і віншаванні ад першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Максіма Рыжанкова, а Аляксандра Жыльцова (СШ №3) і Уладзімір Урбанайць (Камайская сярэдняя школа) — ад старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы