Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
12 августа 2019

Асаблівыя, як і ўсе

Пад такой назвай 18 жніўня на базе спартыўна-турыстычнага комплексу "Азёркі" адбудзецца свята-фестываль для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. І вы можаце дапамагчы зрабіць яго яшчэ больш яркім.

Арганізатар гэтага ў многім унікальнага мерапрыемства — пастаўчанка Рыта Шылей. Яна ўпэўнена: абсалютна кожнае дзіця, хворае яно ці здаровае, мае права на радасныя эмоцыі. А падарыць іх не так і складана. На аналагічным фестывалі Рыта ўпершыню пабывала ў Варшаве, у рэабілітацыйным цэнтры Olinek, дзе шматразова аздараўлівалася яе дачка Сафія.

— Не толькі для дзетак, але і для іх мам гэта было глытком свежага паветра, — дзялілася яна ўражаннямі. — Калі ты жывеш у пастаянным напружанні, выматаны фізічна і маральна, любая змена абстаноўкі — ужо само па сабе свята. А тут сапраўдны фестываль! Яго ўдзельнікамі былі выключна асаблівыя дзеці — хлопчыкі і дзяўчынкі з цяжкімі захворваннямі, такімі як ДЦП, аўтызм, сіндром Даўна… Як і ўсе, яны любяць быць у цэнтры ўвагі, новыя ўборы, падарункі і яркія прадстаўленні. Ідэя такога фестывалю настолькі запала мне ў душу, што вырашыла правесці яго і ў Паставах. 

Першым, да каго звярнулася Рыта, быў Станіслаў Чымбург, генеральны дырэктар ДА "Фізіч­ная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна". Ён без ваганняў даў пляцоўку для фестывалю, паабяцаў дапамагчы вырашыць транспартныя пытанні. Гэта толькі натхніла на далейшую работу. Насустрач пайшлі райвыканкам, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Падключыліся валанцёры.

Да свята яшчэ амаль месяц, а ўжо праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. Знойдзены прафесійны вядучы, які прыедзе ажно з Масквы, некалькі ані­матараў. Ёсць дамоўленасць пра дзве вялікія машыны з мыльнымі бурбалкамі. Будуць роставыя лялькі, лялькі на хадулях, міні-заапарк, запланавана катанне на конях. Тры чалавекі з Полацка і Пастаў зга­дзіліся размясціць свае творчыя фотазоны, ля іх будуць працаваць прафесійныя фатографы. Адгукнуліся і творцы, згодныя правесці розныя майстар-класы, а таксама паса­дзей­нічаць у стварэнні прадукцыі з лагатыпам свята.
Пошук тых, хто на дабрачыннай аснове гатовы дапамагчы ў арганізацыі свята, працягваецца.

— Яшчэ ёсць нямала нявырашаных пытанняў. Нам асабліва патрэбныя аніматары, спецыялісты па аквагрыме, відэёграфы. Калі вы ведаеце такіх, калі ласка, данясіце да іх гэту інфармацыю, — просіць Рыта Шылей. — Мяне прыемна здзіўляюць многія знаёмыя, якія, даведаўшыся пра фестываль, самі сталі перадаваць грошы на яго арганізацыю і падарункі дзецям. Калі хтосьці яшчэ зможа нас матэрыяльна падтрымаць, буду вельмі ўдзячная.

Рыту радуе, што ўжо дзясяткі сем'яў, якія гадуюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, пацвердзілі свой удзел. Запрашаюцца і іншыя. Абавязковая ўмова — пазваніць на нумар 8(029) 719-70-55 і прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Аргані­затары падкрэсліваюць: для гасцей фестывалю ўсё будзе бясплатным.

Іна Мікус, газета «Пастаўскі край» http://www.postawy.by/

Интернет-ресурсы