Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная Ночная набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
20 января 2017

Абстаноўка стабільная, пад кантролем

У справаздачы раённага выканаўчага камітэта аб выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2016 годзе і прагнозе на 2017-ты, з якой на сесіі раённага Савета дэпутатаў выступіў старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, быў зроблены і аналіз крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна. Адзначана, што яна падкантрольная, стабільная і кіруемая. Гэта заслуга ўсіх праваахоўных органаў і сілавых структур, сярод якіх па колькасці супрацоўнікаў і штатнай структуры самым прадстаўнічым з'яўляецца раённы аддзел унутраных спраў.

Дадзеная яму кіраўніцтвам раёна станоўчая ацэнка цалкам заслужаная, што пацвярджаюць даверлівыя адносіны насельніцтва да міліцыі. Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю ў краіне, жорсткі кантроль за станам правапарадку і бяспекі грамадзян з боку супрацоўнікаў РАУС, на сённяшні дзень поўнасцю давяраюць міліцыі 37,5% грамадзян, а агульны ўзровень даверу да яе на Пастаўшчыне дасягнуў 71,3%. Па гэтых паказчыках райаддзел трапіў у так званую "зялёную зону" на карце вывучэння грамадскай думкі вобласці і краіны.

Такая інфармацыя прагучала ў выступленні першага намесніка начальніка райаддзела ўнутраных спраў Дзмітрыя Віктаравіча Куталёва на нарадзе па падвядзенні вынікаў работы калектыву за мінулы год.

— Калі аналізаваць колькасць зваротаў грамадзян у наш райаддзел, то можна зрабіць вывад, што праблемных пытанняў становіцца ўсё менш, — адзначыў Д. В. Куталёў. — Гэта вынік таго, што нашы супрацоўнікі сталі часцей вырашаць спрэчныя, канфліктныя сітуацыі на месцы, не даводзячы іх да разгляду ў РАУС. Летась у цэлым менш было заяў і паведамленняў аб правапарушэннях. Аднак нам не ўдалося дасягнуць зніжэння ўзроўню злачыннасці, якое назіралася на працягу апошніх чатырох гадоў.

Летась на тэрыторыі раёна зарэгістравана 279 злачынных дзеянняў — на 29 больш, чым было ў папярэднім годзе. Рост агульнай злачыннасці адбыўся ў асноўным па лініі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі і барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Узрасла таксама колькасць крадзяжоў, злачынстваў, здзейсненых грама-дзянамі ў стане алкагольнага ап'янення і непаўналетнімі. У той жа час знізілася групавая і рэцэдыўная злачыннасць, зафіксавана менш негатыўных дзеянняў у грамадскіх месцах.

Дзякуючы зладжаным дзеянням супрацоўнікаў райаддзела і ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама выяўлена 20 злачынстваў, звязаных з наркакантролем і незаконным гандлем людзьмі, 11 з іх — пастаўскім міліцыянерам.

На працягу года ўзнікалі пэўныя праблемы ў рабоце групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. Аднак цяпер, нягледзячы на "амаладжэнне" асабовага складу, у падраздзяленні ўдалося палепшыць становішча, дабіцца зладжаных дзеянняў.

Сур'ёзная праблема ў грамадстве, выклік праваахоўнікам — гэта алкагалізм. На працягу 2016 года ў адносінах грамадзян, якія парушаюць антыалкагольнае заканадаўства, складзены 64 адміністрацыйныя пратаколы, канфіскавана 1230,9 літра спіртаўтрымальнай вадкасці. Меры, якія прымаюцца ў гэтым кірунку, даюць пэўныя вынікі, але яны павінны быць больш важкімі.

Напружанай застаецца і сітуацыя на дарогах. У мінулым годзе з 9 да 12 павялічылася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі раёна, у якіх 6 чалавек загінулі і 8 атрымалі раненні, што таксама больш, чым у папярэднім годзе. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на дарогах з'яўляюцца парушэнні вадзіцелямі скораснага рэжыму, правілаў манеўравання, праезду перакрыжаванняў.

ольш падрабязна па асноўных кірунках дзейнасці падраздзяленняў райаддзела на нарадзе далажылі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В. Л. Врублеўскі, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Д. Ю. Шыман, начальнік аддзела аховы парадку і прафілактыкі А. Г. Мядзелка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх В. К. Кішко, часова выконваючы абавязкі на пасадзе начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі А. В. Арэхаў.

Свае прапановы і пажаданні па ўдасканаленні дзейнасці супрацоўнікаў райаддзела выказалі пракурор раёна А. А. Козіч, старшыня суда раёна А. В. Карытка.

Значнае месца на нарадзе было адведзена рабоце з асабовым складам аддзела, пытанням захавання супрацоўнікамі законнасці і дысцыпліны. У гэтым кірунку праводзіцца планамерная работа, няма ніякіх паслабленняў. Расце колькасць класных спецыялістаў. Вось і напрыканцы мінулага года імі сталі яшчэ 9 чалавек, якія паспяхова прайшлі кваліфікацыю. Высокую фізічную падрыхтоўку пацвердзілі спартсмены аддзела. У мінулагодняй спартакіядзе па службова-прыкладных відах спорту каманда Пастаўскага РАУС заняла другое месца. Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў з маладымі супрацоўнікамі. Рыхтуецца рэзерв кадраў. Па накіраваннях РАУС 16 чалавек займаецца ў Магілёўскім інстытуце і Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Добрую ацэнку кадраваму патэнцыялу, асноўным вынікам работы аддзела ў 2016 годзе (з пэўнымі заўвагамі і прапановамі) далі намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама С. П. Пашко і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Яны ўручылі групе супрацоўнікаў заслужаныя ўзнагароды. За ўмелыя, прафесійныя дзеянні, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў Ганаровых грамат райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўдастоены старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Дзмітрый Пятровіч Кузьміч, міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Пятровіч Лабуць, участковы інспектар Андрэй Уладзіслававіч Вештарт. Падзякамі старшыні райвыканкама і начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама адзначаны ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Леанідавіч Туркоў, старшыя оперупаўнаважаныя групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Яўгеній Генадзьевіч Самсонаў і аддзялення крымінальнага вышуку — Яўгеній Вітальевіч Курыловіч.

Члены добраахвотнай дружыны грамадскага аб'яднання "Беларускае казацтва" Дзмітрый Мікалаевіч Плешавеня і Фёдар Савельевіч Макрак узнагароджаны граматамі раённага аддзела ўнутраных спраў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы