Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза

Новости района Архив

29 сентября 2016
1 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. Да гэтай даты на Пастаўшчыне прымеркаваны рад мерапрыемстваў. У пятніцу, 30 верасня,  перад пастаяльцамі аддзяленняў кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання...
28 сентября 2016
Напрыканцы ліпеня пастаўская дэлегацыя, якую ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, прыняла ўдзел у днях Рэзекненскага краю. Латвійскім бокам была прапанавана насычаная праграма. У ліку іншых у яе рамках  адбылася сустрэча з кіраўніцтвам праўлення таварыства з абмежаванай адказнасцю “Супружава-М”.
26 сентября 2016
1 кастрычніка 2016 года ў аграгарадку Кураполле адбудуцца дажынкі (пачатак у 11.00). На свяце будуць ушанаваны працаўнікі ААТ “Кураполле-агра”.
23 сентября 2016
14 верасня наш горад наведалі прадстаўнікі суседніх раёнаў Літвы. Сустрэча праходзіла ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва
21 сентября 2016
16 верасня з рабочай паездкай наш раён наведаў першы намеснік Прэм'ер міністра Рэспублікі Беларусь В. С. Мацюшэўскі. Васілій Станіслававіч прыняў удзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў раёне, прыцягнення ў бізнес прамых замежных інвестыцый у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".
20 сентября 2016

Апошнюю нядзелю жніўня камайцы чакаюць з асаблівым нецярпеннем. Прычына? Свята вёскі, якое стала традыцыйным. Вось і сёлета пасля ўрачыстай Імшы ў гонар Маці Божай Чанстахоўскай у мясцовым касцёле вяскоўцы і госці сабраліся на цэнтральнай пло¬шчы. Нязменныя вядучыя Алена Карыцька і Юрый Плюта цёпла прывіталі прысутных і коратка нагадалі гісторыю вёскі, успомнілі тых, хто загінуў падчас войнаў. Памяць пра іх ушанавалі хвілінай маўчання.

Жыццё не стаіць на месцы, мяняюцца пакаленні. У Камаях жыве нямала старажылаў. Ніне Канстанцінаўне Януш, Уладзіміру Аляксандравічу Каркозу, Вераніцы Уладзіміраўне Грэська, Ганне Уладзіміраўне Янковіч, Вандзе Ігнацьеўне Копач, Яніне Іосіфаўне Навумчык, Адальфіне Станіславаўне Субач, Ніне Андрэеўне Марчанкавай, Ірэне Казіміраўне Грыбоўскай больш чым па 90 гадоў. А менавіта ў дзень свята вёскі адзначала 75-годдзе з дня нараджэння Яніна Пятроўна Кулеш. З гэтай датай яе шчыра павіншавалі пробашч камайскага касцёла Яцэк Хутман, сяброўкі, родныя, аднавяскоўцы. Яніна Пятроўна ў свой час працавала фельчарам участковай бальніцы, спяшалася на выклік у любы час сутак. Сапраўдны прафесіянал сваёй справы, яна і цяпер многім дапамагае, кансультуе.

Интернет-ресурсы