Районный краеведческий музей

🏛️ Поставский краеведческий музей
📍 пл. Ленина, 11/2, г. Поставы
📞 (802155) 2-78-96
📧 guprkm@gmail.com
🕐 Вт-Вс 9:00–18:00
🏛️ 2 здания, 3 раздела

Дзяржаўная ўстанова «Пастаўскі раённы краязнаўчы музей»

Адрас музея: 211875, Віцебская вобл., г. Паставы, пл. Леніна, 11/2

Дырэктар: Друсь Валянціна Юр'еўна

тел. (802155) 2-78-96

Галоўны захавальнік: Вялічка Дзіна Ільінічна

тел. (802155) 4-07-96

Навуковыя супрацоўнікі: тел. (802155) 4-07-96

E-mail: guprkm@gmail.com

Музей працуе:

  • Аўторак – нядзеля: з 9:00 да 18:00
  • Абедзены перапынак: з 13:00 да 14:00
  • Выхадны: панядзелак

УВАГА! У АДПАВЕДНАСЦІ З ДАРУЧЭННЕМ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 31.10.2018 № 05/105-852/12529Р ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ЭКСКУРСІІ Ў МУЗЕІ І ЯГО ФІЛІЯЛАХ МАЮЦЬ ТОЛЬКІ СУПРАЦОЎНІКІ УСТАНОВЫ.

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей — візітная картка горада і раёна. Тут можна ўсебакова пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, этнаграфіяй і прыродай Пастаўшчыны.

Музей ажыццяўляе камплектаванне, захоўванне музейных прадметаў, вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны, матэрыяльнай і духоўнай культуры, вучыць любові да роднага краю.

У музеі праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў: экскурсіі па музейных экспазіцыях, гістарычнаму цэнтру горада, музейныя квэсты, музейна-педагагічныя заняткі, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, інтэрактыўныя гульні, прэзентацыі, круглыя сталы, аўтапрабегі і інш.

Пры музеі створана грамадскае аб'яднанне «Жывая гісторыя».

Будынкі музея

Музейная экспазіцыя размешчана ў двух будынках:

  • «Гасцініца» — уваходзячая ў склад архітэктурнага ансамбля былой Рынкавай плошчы, 1760–1780 гг. (пл. Леніна, 11/2)
  • «Будынак былога палаца Тызенгаўза», 1760 – 30-х гг. ХХ ст. (вул. Савецкая, 73)

Пастаянна дзеючая экспазіцыя музея (пл. Леніна, 11/2)

Раздзел прыроды і археалогіі (1-ы паверх музея)

  • Экспануюцца пудзілы насельнікаў лясоў, палёў, рэк, азёр і балот, якія даюць уяўленне пра жывёльны свет нашага краю. Тут можна ўбачыць шматлікіх яго прадстаўнікоў і падрабязна даведацца аб іх жыцці і паводзінах у асяроддзі.
  • Матэрыялы экспазіцыі таксама знаёмяць з геаграфіяй і кліматам Пастаўскага раёна, карыснымі выкапнямі.
  • Прадстаўлены археалагічныя знаходкі 3-га – 2-га тыс. да нашай эры – 1 тыс. нашай эры: каменныя і жалезныя сякеры, нажы, шылы, фрагменты глінянага посуду, бразготкі, наканечнікі дзіды, жаночыя ўпрыгожванні, косткі маманта і інш.

Раздзел гісторыі (2-гі паверх музея)

  • Экспазіцыя аддзела ўяўляе сабой цікавы комплекс матэрыялаў з часоў Полацкага княства да 1939 года. Сярод экспанатаў старадаўні посуд, карты, дакументы, фатаздымкі, кнігі, прадметы інтэр'еру і побыту, прылады працы і інш.

Раздзел этнаграфіі (2-гі паверх музея)

  • Інтэр'ер беларускай хаты 40–50 гг. ХХ ст., у якой адлюстравана традыцыйнае жыллё сельскіх жыхароў з печкай і хатнім начыннем: мэбляй, посудам, прыладамі працы, прадметамі побыту, адзеннем, дэкаратыўна-прыкладнымі рэчамі.

Новая музейная экспазіцыя (вул. Савецкая, 73)

У 2014 годзе, дзякуючы літоўска-беларускаму супрацоўніцтву і падтрымцы Еўрасаюза, у скляпеннях палаца Тызенгаўза ў Паставах (вул. Савецкая, 73) размясцілася новая музейная экспазіцыя, у якой адлюстраваны ўнікальныя старонкі з гісторыі Пастаў.

Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:

  • «Канстанцін Тызенгаўз — знакаміты вучоны-арнітолаг»
    Тут наведвальнікі могуць падрабязна даведацца пра жыццё і дзейнасць графа Канстанціна Тызенгаўза.
  • Раздзел «Санкт-Пецярбургская афіцэрская кавалерыйская школа ў Паставах»
    Дзе распавядаецца пра знаходжанне ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у Паставах філіялу (палявога аддзялення) Санкт-Пецярбургскай Кавалерыйскай школы, якая размяшчаўся на землях графа Пшаздецкага.
  • Раздзел «Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне»
    Знаёміць наведвальнікаў музея з трагічнымі падзеямі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны.
Районный краеведческий музей