Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Год молодежи

Год молодежи

Указ Президента №495

 


Республиканский план мероприятий по проведению в 2015 году Года молодежи


Областной план мероприятий по проведению в 2015 году Года молодежи


Районный план мероприятий по проведению в 2015 году Года молодежи




Соревнования по плаванию среди юношей
по программе Многоборья «Защитник Отечества»

16 апреля 2015 г. на базе ГО «Физическая культура, спорт и туризм Поставского района» прошли соревнования по плаванию среди юношей по программе Многоборья «Защитник Отечества».

Целью данных соревнований стало привлечение подростков к занятию плаванием, укрепление здоровья, организация свободного времени.
В соревнованиях приняли участие 28 юношей из средних общеобразовательных школ г. Поставы, ГУО «Поставская районная гимназия» и УО «Поставский государственный профессионально-технический колледж сельскохозяйственного производства».

Соревнования: лично-командные. Состав команды 4 участника: 2 юноши 15-16 лет и 2 юноши 17-18 лет. Дистанция соревнований 50 м вольным стилем. В командном зачете шли два результата 15-16 лет и 17-18 лет по наименьшей сумме времени.

По итогам соревнования I место получила команда ГУО «Средняя школа № 1 г. Поставы», II место – ГУО «Поставская районная гимназия», III место – УО «Поставский государственный профессионально-технический колледж сельскохозяйственного производства». Также юноши, которые показали лучший результат в личном зачете, получили памятные подарки от отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома.

 


Моладзь трэба зацікавіць

Праводзячы чарговы год, усе мы па традыцыі падводзім вынік зробленаму на працягу яго, строім планы на год наступны. Якім быў 2014-ты для моладзі раёна і з чым яна ўступае ў 2015-ты? Пра гэта карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава гутарыць з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С. У. ПАДГАЙСКАЙ.

— Святлана, ці шмат у нашым раёне маладых людзей і што можаш сказаць пра іх?

— На сённяшні дзень на Пастаўшчыне пражывае 6741 малады чалавек ва ўзросце да 31 года ўключна. Гэта складае 18 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. У горадзе налічваецца 4964 юнакі і дзяўчыны, у сельскай мясцовасці — 1777. 1268 маладых людзей вучацца ў школах і прафтэхкаледжы, 5473 працуюць. Што б ні гаварылі іншыя, упэўнена: моладзь у нас цудоўная — разумная, ініцыятыўная, творчая. Трэба толькі зацікавіць яе, даць магчымасць праявіць сябе.

— А якую ролю адыгрывае моладзь у грамадскім, палітычным, культурным жыцці Пастаўшчыны?

— Яна — рухальная сіла. На плечы маладых заўсёды кладуцца глабальныя пытанні, таму што ім у будучым кіраваць нашым раёнам, арганізацыямі і прадпрыемствамі. Чым больш мы ўкладваем у школьнікаў, студэнтаў, маладых спецыялістаў, тым лепшы вынік атрымліваем. Хлопцы і дзяўчаты прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў — з’яўляюцца назіральнікамі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, уваходзяць у склад камісій. Ёсць яны і ў дэпутацкім корпусе раёна. Таксама ўдзельнічаюць у большасці культурных мерапрыемстваў.

— Раскажы, якімі падзеямі было напоўнена маладзёжнае жыццё раёна ў мінулым годзе.

— З найбольш яркіх і цікавых мерапрыемстваў, што ладзяцца спецыяльна для моладзі, трэба назваць конкурсы маладых сем’яў “Майстры вёскі” і прафесійнага майстэрства “Шлях да поспеху”. Яны праходзяць не першы год і падабаюцца самім удзельнікам і гледачам. Традыцыйнымі з’яўляюцца штогадовыя раённыя і абласныя маладзёжныя турзлёты, “Калядныя сустрэчы” і сустрэчы з кіраўніцтвам раёна маладых спецыялістаў, якія прыехалі працаваць на Пастаўшчыну. Са спартыўных мерапрыемстваў вялікай папулярнасцю карыстаюцца турніры па більярдзе.

Падчас прызыўной кампаніі летась мы правялі на базе пастаўскай СШ №5 конкурс “Я ў армію пайшоў бы, няхай мяне навучаць”, у якім удзельнічалі хлопцы ва ўзросце 15—17 гадоў з 10 школ. У канцы года завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу лагатыпаў, прымеркаванага да Года моладзі. У ім прымалі ўдзел навучэнцы сярэдніх школ горада і раёна, гімназіі, каледжа і школы мастацтваў імя А. Ромера. Лепшыя работы, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы, будуць адпраўлены на вобласць для ўдзелу ў наступным конкурсным этапе. Таксама лагатып пераможцы мы будзем выкарыстоўваць у сваіх раённых мерапрыемствах.

— Паколькі 2015-ты ў Беларусі аб’яўлены Годам моладзі, самая пільная ўвага на ўсіх узроўнях будзе звернута на праблемы юнакоў і дзяўчат, работу з імі. Якія ў цябе як у маладзёжнага лідара раёна планы на гэты год?

— Найперш прадоўжыць тое, што мы пачалі рабіць. Усе мерапрыемствы, якія традыцыйна ў нас праводзяцца, будзем ладзіць і далей. Плануем больш розных спартыўных спаборніцтваў. Так, ужо ў студзені ў аграгарадку Навасёлкі пройдзе турнір па більярдзе і настольным тэнісе. Шэраг мерапрыемстваў запланаваны да 70-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якую краіна адзначыць сёлета. Таксама думаем стварыць свой маладзёжны парламент, які будзе збірацца па нейкіх актуальных пытаннях і абмяркоўваць іх. У склад парламента ўвойдуць найбольш актыўныя юнакі і дзяўчаты Пастаўшчыны, маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць працаваць у раён. Што датычыць напрамкаў дзейнасці, то самую пільную ўвагу звернем на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, спартыўна-масавую работу, прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных звычак.

— А чаго пажадаеш моладзі ў надышоўшым годзе?

— Творчых поспехаў, ажыццяўлення ўсіх задум, самарэалізацыі, пабольш актыўнасці, каб у маладых людзей усё добра складвалася ў асабістым плане, сямейных адносінах. Жадаю таксама, каб маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць у наш раён, знаходзілі сябе на пастаўскай зямлі і заставаліся тут жыць, бо ў нас створаны ўсе ўмовы для гэтага. А мы ў сваю чаргу пастараемся зрабіць іх жыццё насычаным і цікавым.

Алена Шапавалава


Шлях да поспеху адкрыты для ўсіх

9 студзеня ў канцэртнай зале па вуліцы Чырванаармейскай ва ўрачыстай абстаноўцы падвялі вынікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Шлях да поспеху”. Ён пацвердзіў: Пастаўшчына багатая на таленавітых, ініцытыўных, амбіцыйных маладых работнікаў, якім падсілу вырашэнне самых смелых задач.

Хто ж з удзельнікаў святкаваў перамогу? Хто найбольш ярка праявіў сябе падчас двух апошніх, самых адказных і няпростых этапаў? Пра гэта — у выніковым матэрыяле карэспандэнта “ПК” Іны СНЯЖКОВАЙ.

Новая хваля ідэй

Упершыню конкурс “Шлях да поспеху” быў праведзены ў нашым горадзе ў 2011 годзе. Як і сёлета, яго галоўным арганізатарам выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Такім чынам раённыя ўлады вырашылі выявіць, падтрымаць і заахвоціць перспектыўных маладых работнікаў, паспрыяць развіццю іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялаў.

У “дэбютным” не толькі ў нашым, але і суседніх раёнах конкурсе ўдзельнічалі амаль два дзясяткі маладых работнікаў з самых розных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Пастаўшчыны. Іх чакалі чатыры этапы спаборніцтваў, якія дапамаглі ўдзельнікам праявіць усе свае лепшыя якасці і здольнасці.

Канкурсантам мерапрыемства запомнілася высокім узроўнем арганізацыі і сяброўскай атмасферай, журы — добрай падрыхтоўкай, прафесійнай падкаванасцю маладых людзей. Многія з іх былі ўнесены ў перспектыўны кадравы рэзерв, які фарміруе арганізацыйна-кадравы аддзел райвыканкама. З таго часу прайшло ўсяго некалькі гадоў, а многія ўдзельнікі ўжо дабіліся на сваім прафесійным шляху значных поспехаў. Адзін толькі факт: пераможца першага конкурсу Юрый Рагуцёнак цяпер займае пасаду начальніка планавага аддзела Упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.

Творчай і прафесійнай аказалася і другая “каманда” канкурсантаў. У 2014 годзе на “Шлях да поспеху” ступілі дзесяць маладых работнікаў Пастаўшчыны. Першымі этапамі спаборніцтваў для іх сталі візітоўка і прафесійнае тэсціраванне — яны прайшлі ў маі і верасні адпаведна.

19 снежня маладыя работнікі сабраліся зноў, каб прад’явіць журы свае работы на тэму “Калі б я быў старшынёй раённага выканаўчага камітэта”. На жаль, ацаніць канкурсантаў не змог кіраўнік раёна В. С. Гутараў — перашкодзілі незалежныя ад яго абставіны. Этап правёў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. З. Гутар. Вызначаць найлепшых яму дапамагалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама П. Т. Казакевіч, іншыя спецыялісты.

Канкурсанты агучылі самыя разнапланавыя ідэі па ўдасканаленні жыцця на Пастаўшчыне. Урач-нефролаг Пастаўскай ЦРБ прапанаваў разгорнуты план серыйнай вытворчасці каркасных дамоў, сярод вартасцей якіх — нізкі сабекошт і непрацяглыя тэрміны будаўніцтва. Юрысконсульт УП “Завод Беліт” Ірына Банькоўская гаварыла пра неабходнасць падтрымкі і развіцця прыватнага бізнесу на Пастаўшчыне. Майстар працоўнага навучання Вераніка Харужая выказала смелыя прапановы ўзвесці ў райцэнтры цагельны завод і дзяржаўнае прадпрыемства па вырабу вокнаў ПВХ. Іншыя ўдзельнікі конкурсу прапанавалі павялічыць у раёне колькасць паляўнічых і рыбалавецкіх паслуг і адкрыць новыя аграэкасядзібы, рэканструяваць асобныя гарадскія будынкі ў цэнтры моладзевага адпачынку, адкрыць новыя дзіцячыя пляцоўкі і школу класічных танцаў, на еўрапейскі манер арганізаваць кірмашы-распродажы прадуктаў харчавання з невялікім тэрмінам захоўвання, павялічыць колькасць мерапрыемстваў па барацьбе з алкагалізмам, стварыць раннія групы развіцця малых дзяцей…

Журы ацэньвала актуальнасць, змястоўнасць, аргументаванасць прапаноў. У вынікі найвышэйшыя балы — па 16 з 18 магчымых — атрымалі Ірына Банькоўская і Вераніка Харужая.

— Сярод вашых шматлікіх ідэй ёсць як болей, так і меней рэальныя, — рэзюмаваў Віктар Зіноўевіч Гутар. — Некаторыя спадабаліся асабліва, мы ўзялі іх пад увагу і паспрабуем увасобіць у жыццё. Адчуваецца, што многія з вас нераўнадушны да будучыні Пастаўскага рэгіёна. Спадзяюся, вы і надалей захаваеце ў сабе здаровыя амбіцыі, максімалізм, запал, якія прадэманстравалі сёння. Будзьце і надалей настойлівымі, упэўненымі ў сваіх сілах, і поспех не заставіць сябе чакаць.

Пра ўсе прапановы канкурсантаў было даложана старшыні райвыканкама.

Пацвердзілі прафесіяналізм

Вырашальным у барацьбе за перамогу стаў апошні этап. Ён прайшоў 20 снежня — у гэты дзень удзельнікі конкурсу прадаставілі аўтарскія праграмы развіцця устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, у якіх працуюць. Пра сур’ёзнасць, высокі ўзровень мерапрымства выдатна сведчыў склад журы — да “суддзяў” папярэдняга этапа далучыліся намеснік старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Ю.М. Кісялёў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва П. Л. Курто, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама С. С. Шамовіч, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. Шэцка. Яны строга і “прыдзірліва” аднесліся да прапанаваных праектаў і не скупіліся на пытанні да кожнага з выступоўцаў. Тыя ў сваю чаргу шчыра “хварэлі” за свае арганізацыі, уздымаючы шэраг існуючых праблем.

Адзначым самыя цікавыя і грунтоўныя праекты. Урач-нефролаг Пастаўскай ЦРБ Генадзій Васюковіч лічыць мэтазгодным адкрыццё на базе раённай бальніцы аддзялення хірургіі аднаго дня, дзе можна было б праводзіць нескладаныя аперацыі (спіс прыкладваўся), якія не патрабуюць гаспіталізацыі хворых. На канкрэтных лічбах і прыкладах ён пацвердзіў эканамічную эфектыўнасць свайго праекта, які журы, дарэчы, ацаніла найбольшай колькасцю балаў — дваццацю з паловай.

Юрысконсульт УП “Завод Беліт” Ірына Банькоўская выказала ўпэўненасць, што сёння на базе прадпрыемства магчымы выпуск новай, запатрабаванай на спажывецкім рынку прадукцыі. У прыватнасці, яна лічыць перспектыўнай мнагасерыйную вытворчасць дэталей для інтэлектуальных сістэм, вытворчасць вырабаў з пластмасы вытворчага і бытавога назначэння, вытворчасць металічных архітэктурных вырабаў, перапрацоўку асобных відаў бытавых адходаў. Журы Ірына прадаставіла грунтоўны праект вытворчасці тэрмавойлаку, за які атрымала 19, 8 балаў (другі вынік этапу).

Адну з найвышэйшых адзнак атрымала і бухгалтар Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Тараскевіч.

— Я неаднойчы наведвала аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў нашага ТЦСАНа, — пачала яна выступленне. — Назіраючы за маладымі пастаяльцамі, неаднойчы задумвалася, як складзецца іх далейшы лёс. Гэта сёння за імі даглядаюць бацькі і родныя. Але лёс і час няўмольныя — у адзін момант людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць застацца без падтрымкі, таму што многія з іх неадаптаваны да самастойнага пражывання. Мая прапанова — стварыць на Пастаўшчыне аддзяленне кругласутачнага знаходжання на 10 койка-месцаў для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзе яны маглі б жыць, працаваць, рэалізоўваць свае творчыя здольнасці. У краінах Еўропы гэта звычайная практыка.

Вольга пераканана, што такое аддзяленне будзе запатрабаваным: на Пастаўшчыне адзінока пражывае больш за 100 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Лепшым месцам для рэалізацыі праекта бухгалтар лічыць пусты будынак сельсавета ў Шырках.

Загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі АДРАЦ “Ветразь” Надзея Палхоўская прапанавала рэканструяваць закінутыя ваенныя будынкі на тэрыторыі цэнтра ў спартыўна-аздараўленчы комплекс, дзе маглі б паправіць здароўе не толькі дзеці, але і іх бацькі. А, напрыклад, інжэнер-лесапатолаг Алена Півень бычыць будучыню ў развіцці навукова-прыгодніцкага турызма, які падарыў бы магчымасць у нестандартнай форме пазнаёміца са шматлікімі прыроднымі і архітэктурнымі славутасцямі Пастаўшчыны.

— Атрымаўся цікавы і змястоўны дыялог паміж маладымі работнікамі і прадстаўнікамі раённай вертыкалі, — падвёў вынікі Ю. М. Кісялёў. — Вялікі дзякуй вам за старанне на апошнім этапе і наогул за ўдзел у конкурсе ўцэлым. Ён патрабаў і разумовай працы, і часу, якога заўсёды не хапае. Вы справіліся з задачамі, пацвердзілі свой прафесіяналізм, і тое, што трапілі на конкурс невыпадкова. Мы пераканаліся, што робім правільную справу, даючы вам магчымасць самаўдасканальвацца і развівацца. Таму “Шлях да псопеху”, думаю, у наступныя гады будзе працягвацца.

Аснова поспеху — жаданне

Імёны пераможцаў былі названы 9 студзеня ў канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў падчас урачыстасці, прымеркаванай да пачатку Года моладзі. У той вечар там сабраліся маладыя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны, выпускнікі сярэдніх школ города і гімназіі, навучэнцы прафтэхкаледжа. Але ў цэнтры ўвагі ўсё ж былі ўдзельнікі конкурса прафесійнага майстэрства. Яго вынікі падвёў старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў.

— Рабоце з моладдзю ў Беларусі надзяляецца асаблівая ўвага, — пачаў ён сваё прывітальнае слова. — Краіне патрэбны адукаваныя, энергічныя людзі, якія ўмеюць нестандартна мысліць, прымаць яркія, цікавыя рашэнні. Іх падтрымка — шлях да поспеху ўсёй нашай рэспублікі. Час дыктуе новыя ўмовы, без ведання камп’ютара і сучасных тэхналогій абыходзіцца ўсё больш складана. І моладзі, як нікому іншаму, падсілу іх асвоіць, унесці ў самыя розныя сферы жыццядзейнасці перадавое, тэхналагічнае.

Пастаўская моладзь багатая на таленты, што пацвердзіў конкурс. Перакананы: хто хоча сябе рэалізаваць, абавязкова зробіць гэта. Шлях да поспеху адкрыты для ўсіх, патрэбны толькі ініцыятыва, жаданне крочыць да новых вяршынь. У вас яны ёсць, толькі не разгубіце гэтыя якасці. Вельмі хочацца, каб з завяршэннем конкурсу наша супрацоўніцтва працягвалася. Вы грамадзяне з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у вас свой, адрозны зрэз на існуючыя праблемы. Давайце абмяркоўваць праблемы разам, разам шукаць шляхі да іх вырашэння. І я, і мае калегі адкрыты для супрацоўніцтва. Прыходзьце ў райвыканкам са сваімі прапановамі — вы абавязкова будзеце пачуты, — звярнуўся Віктар Сяргееіч як да канкурсантаў, так і ўсёй прысутнай у зале моладзі.

В. С. Гутараў таксама пажадаў усім удзельнікам спаборніцтва быць кар’ерыстамі ў добрым сэнсе гэтага слова, здаровых амбіцый, здароўя і сіл для ажыццяўлення задуманага. Старшыня райвыканкама ўручыў дыпломы за ўдзел у конкурсе і назваў пераможцаў. Трэцяе месца па выніках чатырох этапаў заняла бухгалтар ТЦСАН Вольга Тараскевіч (14, 7 балаў), на другім — урач-нефролаг Пастаўскай ЦРБ Генадзій Васюковіч (15, 6 балаў). Пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства стала юрысконсульт УП “Завод Беліт” Ірына Банькоўская (яе вынік — 17, 3 балаў). Прыз за першае месца — новенькі планшэт — ёй уручыла старшыня раёнай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель. За паспяховае выступленне заахвоціла Ірыну і кіраўніцтва УП “Завод “Беліт”, якое падарыла тэлевізар.

Каштоўныя падарункі атрымалі ўсе канкурсанты — пра іх набыццё паклапаціліся арганізацыі і прадпрыемствы, дзе працуюць маладыя работнікі.

Падарункі атрымалі лепшыя

У снежні 2014 года на Пастаўшчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурса на лепшы лагатып Года моладзі. У конкурсе прынялі ўдзел вучні гарадскіх і сельскіх школ раёна і Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Альфрэда Ромера. Пераможцаў гэтага творчага конкурса падчас урачыстасці назвала першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва. Дыплом другой ступені яна ўручыла вучаніцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анастасіі Клянцэвіч, дыплом першай ступені атрымала вучаніца Дунілавіцкай сярэдняй школы Дар’я Андрэйчык.

У той вечар памятнымі падарункамі таксама былі заахвочаны маладыя работнікі Пастаўшчыны, якія з найлепшага боку зарэкамендавалі сябе на сваіх працоўных месцах і якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Прызы прадаставіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і пастаўская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”. Уручыў іх намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Першым на сцэну падняўся старшы кантралёр, старшына пагранічнага паста “Ярэва”, прапаршчык Яўгеній Хоміч. Дзякуючы яго прафесіяналізму 19 верасня 2014 года быў затрыманы парушальнік, які спрабаваў перасекчы Дзяржаўную мяжу з мэтай перапраўкі кантрабанды. За высокія вынікі працы, добрасумленнасць, адказнасць у адносінах да сваіх абавязкаў таксама адзначаны настаўнік фізічнай культуры СШ № 3 Яўгеній Скрыдлеўскі, урач акушэр-гінеколаг, загадчыца радзільным аддзяленнем Пастаўскай ЦРБ Вольга Налётава, зборшчык вырабаў з драўніны ААТ “Паставымэбля” Аляксандр Бойка і тры спецыялісты ААТ “Навасёлкі-Лучай”: трактарыст-машыніст Руслан Шымко, бухгалтар па раслінаводстве Надзея Лапс і галоўны інжынер Яўгеній Вішнеўскі.

Урачыстую частку мерапрыемства змяніў святочны канцэрт. Песенныя і танцавальныя нумары прысутным падарылі Валерыя Пронька, Аляксандра Дарашкевіч Кацярына Жук, Алена Витко, Дзяніс Круглоў, Кацярына Турла, дуэт “Конфетти”, гурты “Sky dance”, “Непоседы”, “Фантазия”.

Іна СНЯЖКОВА
Фота аўтара