Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная

Культурно-массовые мероприятия

Культурно-массовые мероприятия,
организуемые отделением социальной адаптации,
реабилитации и дневного пребывания инвалидов
для людей с ограниченными возможностями:


п/п

Время
проведения

Мероприятия

1.

Октябрь 2017

Праздничная программа «Любимой маме посвящается…»,
посвящённая Дню матери

2.

Октябрь 2017

Праздник «Хэллоуин»

3.

Ноябрь 2017

Спортивный праздник «Быстрее, выше, сильнее»

4.

Декабрь 2017

Мероприятие «Дарите сердцу доброту», посвящённое Международному Дню инвалида

5.

Декабрь 2017

Новогодний праздник «Новогодние чудеса»

6.

Январь 2018

Посиделки «Пришла Коляда - отворяй ворота»

7.

Февраль 2018

Конкурсно-игровая программа «Аты-баты, шли солдаты», посвящённая Дню защитника Отечества

8.

Март 2018

Праздничный концерт «С любовью к женщине», посвящённый Международному женскому дню 8 Марта

9.

Апрель 2018

Праздник «Пасхальная радость»

10.

Май 2018

Праздничная программа «Вместе быть – такое счастье», посвящённая Дню семьи

* точную дату проведения мероприятия можно уточнить у специалистов отделения по телефону 2-40-70

 

“Цяпло сэрцаў для любімых мам”

Пятница, 20.10.2017 12:35. Category: Социум

Так называлася мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці, якое ладзілася ў аддзяленні адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У зале ажыўлена. Весяляцца прыбраныя ў святочныя строі дзеці і дарослыя, прыгожыя, з макіяжам, мамы абмяркоўваюць паміж сабой надзённыя пытанні, крыху ўсхваляваныя работнікі ў чарговы раз пераглядваюць сцэнарый свята.

— Падрыхтавалі нямала яркіх нумароў, — гаварыла загадчыца аддзялення Вольга Алегаўна Гінько. — Хоць бы ўсё атрымалася, каб ні ў кога не сапсаваўся настрой і ўсё прайшло так, як запланавалі.

На сцяне — стэнд з партрэтамі мам, якія намалявалі дзеці. І мамы павінны былі пазнаць на іх сябе. Практычна кожная дала правільны адказ. Затым кіраўнік гуртка Валерыя Кірэй і наведвальнік ад­дзялення Андрэй Дзівін прадстаўляюцца як вядучыя спецыяльнага тэлеканала, вітаюць прысутных, асабліва віноўніц урачыстасці, і распачынаюць “прамую трансляцыю” перадач.

Адкрыла свята “Мінута славы”. Віталій Душэўскі выканаў песню, словы для якой напісаў сам. Оля Гуль расказала прытчу “Урок матылька”, а Саша Дубоўскі прачытаў верш уласнага сачынення пра асенні сад. Песню “Лялька” інсцэніравалі Анжаліка Хварастоўская і Саша Трафімчык, а “Семечкі” — Оля Гуль, Лена Собалева, Андрэй Дзівін, Віталій Душэўскі. Дапамагала ім у гэтым і сама Валерыя. У “Танцах з зоркамі” Караліна Мяховіч і Саша Баглікаў выканалі ўсходні танец, з парасонамі — Оля Гуль, Лена Собалева, Марыя Новікава. Марыя станцавала яшчэ і японскі, у танцы са штучнымі саксафонамі былі задзейнічаны ўсе хлопцы. Прыгожым атрымаўся танец Лены Купран.

Асабіста я кожны нумар прапускала праз сэрца, бо раўнадушна глядзець на тое, як наведвальнікі ад­дзялення тан­цавалі, спявалі для сваіх дарагіх мам, бы­ло немагчыма. Не толькі тым, чаму навучыліся, але і шчырай усмешкай і, здаецца, адкрытым сэрцам яны стараліся парадаваць сваіх самых дарагіх людзей. Можна толькі ўявіць, колькі сіл, часу, цярпення затраціла Валерыя Кірэй, каб падрыхтаваць і адшліфаваць выступленні. Кожны нумар быў падабраны індывідуальна, у адпаведнасці з магчымасцямі наведвальнікаў ад­дзялення.

Знайшоўся занятак і мамам: яны ўгадвалі мелодыі дзіцячых песень, удзель­нічалі ў танцавальным конкурсе, “ігралі” на ўяўных музычных інструментах. Пасля завяршэння свята мамы падыходзілі да работнікаў аддзялення, абдымалі іх і са слязамі на вачах дзякавалі за канцэрт і іх нялёгкую работу.

Сапраўды, без міласэрнасці і дабрыні дабіцца ўзаемаразумення з гэтымі асаблівымі дзецьмі не ўдалося б. А значыць такімі якасцямі ў дастатковай колькасці надзелены тыя, хто з дня ў дзень праводзіць у аддзяленні заняткі, вучыць яго наведвальнікаў самастойнасці, прывівае пачуццё прыгажосці, шукае таленты і дапамагае іх раскрыць. І ў дзяцей адбываюцца змены ў лепшы бок. Хай невялічкія, хай часовыя… Але для бацькоў гэта надзвычайная радасць.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.