Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Дожинки - 2018

Дожинки - 2018

Дожинки - 2018

Районная газета "Поставский край"

«Дажынкі-2018»,
или Как Верхнедвинск готовится к празднику тружеников села
 

До областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкі-2018» в Верхнедвинске осталось меньше месяца. 

К «Дажынкам» в Верхнедвинске реконструируется и модернизируется около 200 объектов, большинство из них на финальной стадии готовности. К началу учебного года состоится торжественное открытие обновленной СШ №2.

К празднику жители региона получат спортивный комплекс «Импульс» с бассейном, фитнес-залом. Многое сделано для районного Дома культуры, имеющего один из самых больших зрительных залов на севере страны.

Проводится реконструкция дорожного покрытия, термореновация зданий и замена кровель. Реконструируется по-своему уникальный городской сквер, где можно отдать дань памяти героям войны 1812 года, освободителям Великой Отечественной, павшим в Афганистане землякам. К «Дажынкам» Вернедвинск полностью преобразится.

В программе праздника планируется водное шоу МЧС на Западной Двине, выступление яхтсменов из Браслава. Будут действовать тематические площадки ГАИ, управления по образованию облисполкома, БРСМ. Готовятся выставки снопов, караваев, «Витебщина в миниатюре».

Информация с сайта http://vitvesti.by/


За старанне – наборы інструментаў 

Мікалай Венікаў (крайні справа) уручыў падарункі Валерыю Макарэвічу, Уладзіславу Шаршнёву і Віталію Смолку (злева направа)

Хлебаробы ААТ “Навасёлкі-Лучай” жніво сёлета завяршылі ў сціслыя тэрміны. Паспрыяла высокім тэмпам добрае над­вор’е. Але немалаважная і рупнасць камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернесушыльных комплексаў, спецыялістаў. Кіраўніцтва гаспадаркі пастаянна заахвочвае найлепшых. А на мінулым тыдні ў Навасёлкі завітаў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Мікалай Венікаў, які з’яўляецца членам прэзідыума Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

— Праца аграрыяў цяжкая, — гаварыў Мікалай Дзмітрыевіч. — Яны забяспечваюць нас хлебам, малаком, агароднінай. І галіновыя прафсаюзы імкнуцца праяўляць увагу да работнікаў сяла. Дзякаваць за працу тым, хто прымае непасрэдны ўдзел ва ўборцы ўра­джаю, стала добрай традыцыяй. У ААТ “Навасёлкі-Лучай” я не ўпершыню. Аб’ёмы работ тут выконваюць вялікія, нагрузка на людзей каласальная, і высокіх вынікаў дабіваюцца з году ў год. Па ўзгадненні з абласным прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу і сёлета накіраваўся менавіта ў гэту гаспадарку. Прыемна адзначаць годных.

На гэты раз падарункі атрымалі малады камбайнер Віталій Смолка, на рахунку якога больш за 900 тон намалочанага збожжа. Яго прозвішча значылася шостым сярод перадавікоў жніва. Амаль 2500 тон перапрацавала на зернесушыльным комплексе звяно Валерыя Макарэвіча. У гэтыя дні аператар сушыць насенне кукурузы.

Вялікая адказнасць ляжыць на плячах Уладзіслава Шаршнёва, які да нядаўняга часу ўзначальваў навасёлкаўскае аддзяленне, — вызначыць фронт работ, правільна размеркаваць тэхніку і людзей, пракантраляваць работу, аператыўна вырашыць узніклыя пытанні. Малады спецыяліст падае вялікія надзеі. З 27 жніўня Уладзіслаў пераведзены на пасаду вядучага агранома.

Мікалай Венікаў у прысутнасці старшыні прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Славаміра Шапеля, намесніка дырэктара Міхаіла Дайлідзёнка падзякаваў Віталію Смолку, Уладзіславу Шаршнёву і Валерыю Макарэвічу за добрасумленную працу, пажадаў моцнага здароўя, новых поспехаў і ўручыў наборы інструментаў для слясарных і электрамантажных работ.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

http://www.postawy.by/2018/09/za-staranne-nabory-instrumenta/


Крэатыўна і з мясцовым каларытам

28 верасня ў Верхнядзвінску адбудзецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2018». Як заўсёды, разам з прадстаўнікамі іншых раёнаў Віцебшчыны ўдзел у ім прымуць пастаўчане, якія зараз рыхтуюцца да гэтага важнага мерапрыемства. Асабліва актыўная падрыхтоўка ідзе ў работнікаў культуры.

— «Дажынкі» — гэта не проста падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года. Гэта маляўнічае свята з культурна-адукацыйнай, забаўляльнай праграмай. І сёлета яно абяцае быць як ніколі маштабным, з вялікай колькасцю конкурсаў, іншых мерапрыемстваў, якія раней не праводзіліся, — гаварыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. — У адпаведнасці з абласным планам, мы распрацавалі свой рабочы план па падрыхтоўцы і ўдзелу ў фестывалі-кірмашы, неаднойчы збіраліся і абмяркоўвалі нашы творчыя ідэі. У адрозненне ад мінулых гадоў на гэты раз вырашылі асучасніць пакладзеныя ў аснову ўсіх конкурсаў народныя традыцыі, узбагаціць іх мясцовым матэрыялам, зрабіць больш папулярнымі.

Так, у традыцыйным конкурсным праекце «Дажыначны сноп», па словах Галіны Мікалаеўны, будуць арганічна спалучацца класіка і сучасныя матывы. У жытнёвае і пшанічнае калоссе работнікі Дома рамёстваў уплятуць лён, саламяныя і штучныя кветкі, а зверху ўпрыгожаць сноп бусліным гняздом з саломкі. Не менш творча падышлі і да ідэі прыгатавання дажыначнага караваю, які вырашана прысвяціць тэматыцы Пастаўшчыны і Года малой радзімы. Нашы майстры-хлебапёкі зробяць яго ў форме карты раёна з гербам Пастаў, адметнымі геаграфічнымі аб'ектамі і тым, чым багаты наш край. Па задумцы, каравай аздобяць спечаныя з цеста кошыкі з насеннем ільну, збожжам новага ўраджаю, ягадамі, рыбай.

Для праекта «Віцебшчына ў мініяцюры» работнікі краязнаўчага музея рыхтуюць макет паляўнічага доміка часоў парфорснага палявання на Пастаўшчыне, а таксама яго крэатыўную прэзентацыю. Яна будзе ўключаць у сябе міні-выставу фота­здымкаў і малюнкаў доміка, якія захоўваюцца ў музеі, і дэманстрацыю архіўнага відэафільма пра Паставы пачатку ХХ стагоддзя. Усё гэта павінна стварыць ілюзію, што макет знаходзіцца ў музейнай зале. Яшчэ адзін конкурс — «Краса жніва Прыдзвіння» — мае на ўвазе прэзентацыю галаўнога ўбору з саломкі і стужкі з вышытай назвай рэгіёна і гербам горада. Іх вырабам займаюцца майстры «Старога млына», а дэманстраваць на фестывалі-кірмашы будзе малады спецыяліст музея Валянціна Друсь.

Увогуле, сёлета на «Дажынкі» ў Верхнядзвінск адправіцца асабліва вялікая дэлегацыя пастаўчан. Акрамя працаўнікоў палёў і ферм, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і прадстаўнікоў раённай улады, у абласным свяце хлебаробаў прыме ўдзел шмат работнікаў культуры і тых, хто будзе ім дапамагаць. Гэта ансамбль барабаншчыц Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, юнакі і дзяўчаты, якія падчас урачыстага праходжання нашай дэлегацыі будуць несці каравай, кнігу «Памяць», транспарант з выявай герба і назвай раёна, а таксама флагі з сімволікай горада. З дапамогай флагаў нашы землякі збіраюцца аб'явіць усім, што Паставы рыхтуюцца да свайго 610-гадовага юбілею, які неўзабаве адзначаць. Як заўсёды, на «Дажынках» будзе працаваць і нямала работнікаў гандлю і грамадскага харчавання раёна, якім давядзецца карміць не толькі сваіх удзельнікаў фестывалю, але і шматлікіх гасцей.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета "Пастаўскі край"
Фота аўтара

Крэатыўна і з мясцовым каларытам


Сельхозработы — на контроле

Па 30 гектараў у дзень

Прыклад сыну

Камбайны – у майстэрні, сеялкі – у поле

Тысяча тон – заканамернасць

Старанная праца заслугоўвае высокай адзнакі

На сушылцы і складзе

Ім першым пакарыўся тысячны рубеж

Не толькі ўбраць, але і захаваць

Ураджай убіраюць і пра будучы дбаюць

Кругаварот работ у полі

Чтобы собрать до зёрнышка

Каб хлеб мець, трэба нямала папацець

З гумарам і запалам

Хлеб даецца цяжкай працай

Першыя тоны – у засекі дзяржавы

Камбайнеры, на старт!