Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Главная / Актуальная информация
19 октября 2018

20 октября в Беларуси проводится акция «Чистый лес»

20 кастрычніка ў Беларусі праводзіцца акцыя «Чысты лес». Яе ініцыятарам з 2010 года выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

— Нягледзячы на тое, што арганізацыі сістэмы Мінлясгаса штогод накіроўваюць значныя сродкі і сілы на навядзенне парадку ў лясным фондзе, праблема несанкцыянаваных звалак па-ранейшаму застаецца актуальнай, — гаварыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Асабліва гэта датычыць месцаў адпачынку, прыдарожных палос, тэрыторыі вакол населеных пунктаў, аўтастаянак. З мэтай выяўлення парушальнікаў шмат дзе ўстаноўлены фотапасткі. Тым не менш знахо­дзяцца нядобрасумленныя грамадзяне, якія вывозяць у лес бытавыя, будаўнічыя адходы, пакідаюць пасля сябе бутэлькі, іншае смецце там, дзе адпачываюць. Вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні лясоў выконваюць работнікі лясніцтваў, аднак сваімі сіламі справіцца складана.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да павышэння культуры паводзін у лесе, беражлівых і адказных адносін да нашага нацыянальнага багацця — прыродных рэсурсаў. Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Там вызначаць для вас месца работы і забяспечаць неабходным інвентаром.

Анна АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы