Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: postavisp@vitebsk.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / 2017-й — Год науки

2017-й — Год науки

Указ № 481 от 23 декабря 2016 г.

Об объявлении 2017 года Годом науки 

В целях повышения статуса ученого и роли науки в выполнении задач социально-экономического развития страны, создания благоприятных условий для сохранения научного потенциала Республики Беларусь
постановляю:

1. Объявить в Республике Беларусь 2017 год Годом науки.
2. Совету Министров Республики Беларусь с участием Национальной академии наук Беларуси, облисполкомов, Минского горисполкома разработать и утвердить республиканский план мероприятий по проведению в 2017 году Года науки.
3. Настоящий Указ вступает в силу со дня его официального опубликования.

Президент Республики Беларусь А.Лукашенко

Витебский областной исполнительный комитет. 2017-й — Год науки

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар, прымеркаваны да Года навукі "ПАСТАЎСКІ КРАЙ НА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАРЦЕ БЕЛАРУСІ"

З краязнаўчай накіраванасцю

 


 

Ушанавалі інтэлектуалаў, іх настаўнікаў і бацькоў 

6 красавіка па ініцыятыве Пастаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у раённым Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Году навукі, “Інтэлектуальнае сузор’е”. На мерапрыемства сабраліся настаўнікі і навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў раёна, бацькі і ганаровыя госці. Размова ішла пра дасягненні і поспехі таленавітых юнакоў і дзяўчат, што абаранялі гонар сваіх школ і раёна ў цэлым на прадметных алімпіядах, у даследчых і творчых конкурсах, прафесіяналізм іх педагогаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнік пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” райвыканкама В. П. Арэхаў. Ён адзначыў, што вельмі прыемна бачыць у зале юнакоў і дзяўчат, якія перамаглі ў разнастайных конкурсах і інтэлектуальных спаборніцтвах. Значыць, Пастаўшчына не абдзелена талентамі. Асаблівую ўдзячнасць Віктар Пятровіч выказаў педагогам, якія ўкладваюць у дзяцей сваю душу і веды, пажадаў ім і навучэнцам поспехаў у нялёгкай працы.

А затым на сцэну запрасілі віноўнікаў урачыстасці. І першымі вядучая А. В. Сля­дзеўская прадставіла ўдзельнікаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 2016/2017 навучальнага года: 10-класніцу Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школы Надзею Якімовіч, 11-класніка Варапаеўскай СШ Руслана Балая, яго сяброў па школе 9-класніка Канстанціна Адамовіча і 8-класніка Мікіту Залецкага, 11-класніцу СШ №2 Яну Шаламіцкую, а таксама прызёра “рэспублікі” — уладальніцу дыплома трэцяй ступені па беларускай мове і літаратуры, навучэнку 11 класа СШ №5 Ірыну Паўлаву. Называючы іх імёны, Алена Валянцінаўна расказвала, чым захапляюцца маладыя людзі, пра што мараць, якіх поспехаў у вучобе і грамадскім жыцці дасягнулі. А галоўны спецыяліст раённай арганізацыі “Белай Русі” Алена Ананьеўна Храпун уручыла кожнаму Падзяку і грашовую прэмію.

Наступнымі ўзнагароджанымі сталі ўладальнікі дыпломаў трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Гэта навучэнкі 10 і 11 класаў Дунілавіцкай ЯССШ Дзіяна Ходан і Дар’я Гваздова, 10-класнікі Варапаеўскай СШ Алеся Балай і СШ №1 Мікіта Шастакоў, 9-класнік Пастаўскай гімназіі Дзяніс Саўкоў. Ушанавалі арганізатары і прызёраў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па геаграфіі — 11-класніка гімназіі Яўгена Казі­мірскага, яго равеснікаў з СШ №4 Паўла Храпуна і Рамана Сянько. Але перш чым уручыць хлопцам Падзякі і канверты з грашыма, вядучая перадала слова настаўніку геаграфіі гімназіі І. М. Пракаповічу.

— За поспехамі школьнікаў у навуковай дзейнасці і алімпіядах стаіць вялікая праца іх саміх і педагогаў, — канстатаваў Ігар Міхайлавіч. — Веды, якія атрымліваюць навучэнцы, абавязкова спатрэбяцца ім у далейшым. Менавіта маладым рухаць Беларусь наперад, да зорных вышынь.

Безумоўна, у поспехах вучняў вялікая заслуга настаўнікаў, якія змаглі падрыхтаваць пераможцаў і прызёраў алімпіяд і конкурсаў. За высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, педагагічны талент і вернасць высакароднай справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення пад апладысменты прысутных А. А. Храпун уручыла Па­дзякі, грашовыя прэміі і кветкі настаўнікам Дунілавіцкай ЯССШ Людміле Васільеўне Кароль, Нэлі Пятроўне Латушкінай і Алене Пятроўне Макоўскай, Варапаеўскай СШ — Ліліі Аляксандраўне Брэскай і Аляксандру Анатольевічу Гарнаму, Пастаўскай гімназіі — Таццяне Пятроўне Галаўко і Ігару Міхайлавічу Пракаповічу, СШ №1 — Ірыне Мікалаеўне Козіч, СШ №2 — Тамары Мікалаеўне Захарэвіч, СШ №4 — Алёне Валяцінаўне Пашкевіч, СШ №5 — Раісе Генадзьеўне Кашко, выкладчыцы Пастаўскага дзяржаўнага кале­джа Антаніне Іванаўне Кухальскай.

Кветкі і Падзякі ад “Белай Русі” атрымалі таксама бацькі найлепшых навучэнцаў раёна, якія падтрымліваюць іх, калі цяжка, радуюцца любому, нават самаму маленькаму, поспеху сваіх дзяцей, робяць усё, каб тыя выраслі не толькі адукаванымі, але і годнымі людзьмі. Са словамі ўдзячнасці да бацькоў і педагогаў звярнуліся навучэнкі СШ №5 Ірына Паўлава і СШ №4 Вера Жаўнярук. А ад імя прысутных на ўрачыстасці татаў і мам высту­піла Наталля Віктараўна Касарэўская. Творчыя падарункі ўдзельнікам мерапрыемства паднеслі тэатр авангарднай моды “Наш стыль” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі (ён прадставіў калекцыю адзення “Дзявочы карагод”, якая заняла трэцяе месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Дзень добры, свет”), група “Тутэйшыя”, танцавальныя калектывы “Дзіцячы квартал” і “Імпульс”, узорная вакальная студыя “Юніта” раённага Дома культуры.

Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара