Указ
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
28 снежня 2015 г. № 522 г. Мінск
Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры
У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны пастанаўляю:
1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2016 год Годам культуры.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
- сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры;
- забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка
Республиканский план проведения мероприятий Года культуры
Районный план проведения мероприятий Года культуры