Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Начная набярэжная Храм Паставаў
Набярэжная
Набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Прывітальнае слова

Прывітальнае слова

Дарагія сябры! Пастаўшчына – жамчужына Паазер'я, найпрыгажэйшы і дзіўны куток Беларусі, край азёр, касцёлаў і паркаў.

З лёгкай рукі журналістаў апошнім часам яе называюць маленькай Швейцарыяй. А яшчэ гавораць, што тут сустракаюцца ўсход і захад.

Паставы – старажытны горад з багатай гісторыяй, унікальнай гісторыка-архітэктурнай спадчынай, асаблівым геаграфічным становішчам і маляўнічай прыродай.

Сёння наш горад перажывае новую эпоху адраджэння – будуецца, абнаўляецца, добраўпарадкоўваецца і прыгажэе з кожным днём.

Стабільна і дынамічна развіваецца народна-гаспадарчы комплекс раёна, паспяхова функцыянуе сацыяльная сфера, расце дабрабыт яго жыхароў.

Але галоўны наш гонар і багацце – выдатныя, таленавітыя, працавітыя і гасцінныя людзі, якія праслаўляюць наш край.

Паставы – месца правядзення Міжнароднага фестывалю народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік", які стаў візітнай карткай горада. У 2006 годзе ў горадзе прайшло рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства, якое зрабіла наш горад яшчэ больш вядомым і папулярным.

Пастаўскі рэгіён захаваў для нас насычаную яркімі падзеямі гісторыю, што прыцягвае да нас вялікую колькасць турыстаў. З кожным годам развіваюцца новыя турыстычныя маршруты. Пабудаваны спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі".

Упэўнены, што кожны, хто наведае наш сайт, шмат новага і цікавага даведаецца пра Пастаўшчыну, зможа палюбіць яе, захоча абавязкова пабываць у гэтым цудоўным кутку Беларусі!


Старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта С.В. Чэпік