Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
15 жніўня 2019

Мінсельгасхарч зацвердзіў план правядзення асенніх палявых работ

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла рабочы план правядзення асенніх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, плошча сяўбы азімых культур на зерне павінна скласці 1,731 млн га, з іх 1,345 млн га - азімыя збожжавыя на зерне, 385,5 тыс. га - крыжакветныя (у тым ліку 352,6 тыс. га азімага рапсу на зерне). Плошча сяўбы азімых на зялёны корм складзе 314,9 тыс. га.

Патрэбнасць у насенні збожжавых культур пад азімую сяўбу ацэньваецца ў памеры 400 тыс. т, з іх у асноўны фонд - 333,3 тыс. т, у страхавы - 66,7 тыс. т. Насення крыжакветных на зерне неабходна 2,345 тыс. т, у тым ліку азімага рапсу - 2,11 тыс. т.

Для правядзення работ спатрэбіцца 346,9 тыс. т мінеральных угнаенняў (43,9 тыс. т азотных, 98,5 тыс. т фосфарных і 204,5 тыс. т калійных). Патрэбнасць у дызпаліве ацэньваецца ў памеры 257,1 тыс. т, у бензіне - 16,2 тыс. т.

Віцебская і Магілёўская вобласці пачнуць азімую сяўбу збожжавых 3 верасня, Мінская - 5 верасня, Гродзенская - 6 верасня, Брэсцкая - 8 верасня, Гомельская - 9 верасня, завяршыць яе плануецца 2 кастрычніка. Сяўбу азімых крыжакветных на зерне плануецца завяршыць да 30 жніўня.

Новости Беларуси (БЕЛТА)