Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
18 верасня 2020

Вакцынацыю будуць праводзіць больш за 150 медустаноў Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці вакцынацыю будуць праводзіць больш за 150 устаноў аховы здароўя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч.

Прышчэпачная кампанія ў рэгіёне ўжо стартавала. Вакцынаваць у гэтым сезоне плануецца 40% насельніцтва. У тым ліку за кошт мясцовага бюджэту, сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, асабістых сродкаў грамадзян - 27% насельніцтва. За кошт рэспубліканскага бюджэту - 13%. Плануецца прышчапіць 75% грамадзян з груп рызыкі (дзеці узростам ад шасці месяцаў да трох гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, імунасупрэсіяй, пацыенты старэйшыя за 65 гадоў, медработнікі і прадстаўнікі некаторых іншых галін). Для імунізацыі прымяняецца вакцына расійскай вытворчасці. Па жаданні платна таксама можа быць выкарыстана вакцына іншых вытворцаў.

Уладзімір Сінкевіч падкрэсліў: прышчэпка - найбольш эфектыўная абарона ад грыпу і яго ўскладненняў. Верасень-лістапад - аптымальны час для вакцынацыі перад чаканым сезонным уздымам захворвання. А гэтай восенню вакцынацыя супраць грыпу будзе асабліва важная, перакананы галоўны ўрач.

"У цяперашні час у вобласці захоўваецца адпаведная сезону сітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Зноў павышаецца актуальнасць неспецыфічных мер прафілактыкі: захавання сацыяльнай дыстанцыі, гігіены рук, частага выкарыстання санітайзераў, пры неабходнасці - масак. Таксама трэба актыўна рухацца, прытрымлівацца рэжыму харчавання і здаровага ладу жыцця", - дадаў Уладзімір Сінкевіч.