Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Паставы ноччу Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
8 студзеня 2019

У КДК Віцебскай вобласці стварылі гарачую лінію па пытаннях правядзення праверак у Аршанскім раёне

Для папярэджання парушэнняў пры ажыццяўленні праверак і іншых кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў у адносінах да суб'ектаў Аршанскага раёна ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці пачынае работу пастаянна дзеючая гарачая лінія, паведамілі БЕЛТА ў камітэце рэгіёна.

"Звярнуцца на яе па пытаннях дзеянняў службовых асоб кантралюючых і наглядных органаў, паведаміць аб магчымых парушэннях патрабаванняў указа нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці" (у частцы праводзімых праверак) можна па тэлефонах гарачай лініі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці: 8 (0212) 42-61-95, 8 (0212) 42-61-49 і 8 (0212) 42-61-82. Званкі прымаюцца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00)", - адзначылі ў КДК вобласці.

З пачатку 2019 года ўступіў у сілу ўказ нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці". Ён накіраваны на стварэнне ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага рэгіёна, павышэння якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымулявання прадпрымальніцтва і ўкладання сродкаў у эканоміку рэгіёна, росту даходаў мясцовага бюджэту. Акрамя таго, для дадатковага разняволення дзелавой ініцыятывы ў Аршанскім раёне адбудзецца далейшае ўпарадкаванне праверачнай дзейнасці, а таксама дэкрыміналізацыя эканамічных рызык. Так, да 31 снежня 2023 года ўводзіцца мараторый на правядзенне выбарачных праверак, а для пазапланавых праверак вызначаецца выключны пералік выпадкаў іх правядзення.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)