Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
5 жніўня 2020

Церабленне лёну ў Віцебскай вобласці плануюць завяршыць да сярэдзіны жніўня

Аграрыі Віцебскай вобласці маюць намер завяршыць церабленне лёну да сярэдзіны жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага аблвыканкама.

У гэтым годзе ў вобласці трэба будзе прыбраць 13,2 тыс. га лёну. Пасевы сканцэнтраваны ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Мшёрскім, Пастаўскім і Талачынскім раёнах. На раніцу 4 жніўня выцераблена 43% плошчаў гэтай культуры, або 5,7 тыс. га. Больш за палову - ў Дубровенскім, Лёзненскім і Аршанскім раёнах. Сярэдні тэмп уборкі складае 3% плошчаў у дзень. Запрэсавана 130 т льнотрасты, намалочана 31 т льнонасення. Цяпер актыўна вядзецца абарачванне скошанай льнотрасты.

"З улікам спрыяльнага надвор'я цалкам справіцца з гэтым пластом работ плануецца да сярэдзіны месяца", - канстатавалі спецыялісты, адзначыўшы, што асноўныя сілы працаўнікоў вёскі рэгіёну цяпер накіраваны на ўборку збожжавых. Аграрыям ўдалося набраць нядрэнны тэмп. Убрана 77,5 тыс. га (20% плошчаў). Намалочана 258 тыс. т хлеба пры сярэдняй ураджайнасці 33,3 ц/га. у ліку лідэраў жніва захоўваюць свае пазіцыі Чашніцкі, Мiёрскі, Верхнядзвінскі і Пастаўскі раёны.