Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Набярэжная Паставы ноччу Начная набярэжная Храм Паставаў Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Храм Паставаў
Палац Тызенгаўза
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
10 мая 2019

Шарстнёў: рэгіянальным СМІ трэба ўдасканальваць стратэгію інфармацыйнай работы

Рэгіянальным СМІ неабходна ўдасканальваць стратэгію інфармацыйнай работы. Такое меркаванне выказаў 4 мая старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, дырэктарамі друкарняў, прысвечанай Дню друку, Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэаліі дыктуюць сканцэнтравацца на ўдасканаленні стратэгіі інфармацыйнай работы. Для сучаснага этапу развіцця медыяпрасторы характэрна тэндэнцыя пераразмеркавання інфармацыйнага ўплыву традыцыйных СМІ і сеткавых рэсурсаў, сацыяльных каналаў", - заўважыў Мікалай Шарстнёў. Паводле яго слоў, калі інтэрнэт мае пэўную перавагу ў аператыўнасці прадастаўлення інфармацыі, то ўвага традыцыйных СМІ павінна быць звернута на якасную аўтарскую аналітыку. Журналісты павінны выступаць не проста ілюстратарамі жыцця, а глядзець у глыбіню з'яў, якія адбываюцца.

На думку старшыні аблвыканкама, у рэгіянальным медыйным асяроддзі сфарміравана моцная прафесійная каманда. Веды і інтэлект, сумленнасць і прыстойнасць, аб'ектыўнасць і праўдзівасць людзей, якія працуюць у сферы падрыхтоўкі і распаўсюджвання інфармацыі, з'яўляюцца вызначальнымі ў гэтай рабоце.

"Вы ўдзельнічаеце ў стварэнні сацыяльнага настрою людзей, фарміраванні іміджу вобласці ў маштабах краіны. Вырашэнне гэтых задач патрабуе добрасумленнага стаўлення да справы. Для мяне як кіраўніка вобласці вельмі важна мець у асобе журналістаў канструктыўна настроеных памочнікаў, якія здольны асвятліць рэальны стан спраў на месцах", - падкрэсліў Мікалай Шарстнёў.

Працуючы над новымі тэмамі, важна нарошчваць узровень падачы матэрыялаў як з тэхнічнага пункту гледжання, так і са змястоўнага, прабудзіць цікавасць людзей розных узростаў і настрояў, утрымаць чытачоў, гледачоў, слухачоў, лічыць губернатар.

Новости Беларуси (БЕЛТА)