Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Паставы ноччу Палац Тызенгаўза Начная набярэжная Набярэжная Храм Паставаў
Паставы ноччу
Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Начная набярэжная
Набярэжная
Храм Паставаў
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
30 красавіка 2020

Фігуры маршалаў Перамогі ў мініяцюры прадставяць на выстаўцы ў Віцебску

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання ў Віцебску 30 красавіка адкрыецца выстаўка мініяцюр, прысвечаная маршалам Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Выстаўка прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 100 фігур ваенна-гістарычнай мініяцюры. Гэта маршалы ў параднай форме (Г.К. Жукаў, К.К. Ракасоўскі, Р.Я. Маліноўскі, І.Х. Баграмян, генералісімус І.В. Сталін і інш.), а таксама ўдзельнікі Першай і Другой сусветных войнаў розных краін свету ў ваеннай уніформе: Расійскай імперыі і СССР, Сербіі, Румыніі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Японіі, Кітая, ЗША, Італіі і г.д.

Аўтарам мініяцюр з'яўляецца Ігар Гарбуноў - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры дызайну мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава. Мастак-мініяцюрыст стварыў экспазіцыі амаль дзясятка музеяў у Беларусі і некалькіх у Калінінградскай вобласці Расіі. Стварэннем мініяцюрных фігурак воінаў розных часоў і родаў войскаў з мастацкай пластыкі ён займаецца ўжо больш за 30 гадоў.

"Ваенна-гістарычная мініяцюра - гэта сур'ёзны і цікавы від мастацтва, які патрабуе падрабязнага вывучэння гістарычных дакументаў, этнаграфіі краю і ювелірнага майстэрства пры стварэнні самой фігуры", - падкрэслілі ў музеі.

Над цяперашняй экспазіцыяй аўтар працаваў амаль паўгода. Праз знаёмства з мініяцюрамі можна прасачыць жыццёвы шлях маршалаў, дзякуючы дзеянням якіх былі нанесены вырашальныя паражэнні нямецка-фашысцкім войскам у час Вялікай Айчыннай вайны.

Наведаць выстаўку можна па 6 ліпеня.