Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45 (тэлефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама:kanz@rikpostavy.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Набярэжная Храм Паставаў Паставы ноччу Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Храм Паставаў
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2020

Пастаўскія сады купіў француз

Іх агульная плошча — 27 гектараў. Размяшчаюцца ля г.п. Варапаева, а таксама ля вёсак Барэйкі і Косаўшчына. Да продажу належалі Пастаўскаму райаграсэрвісу, які рашэннем эканамічнага суда Віцебскай вобласці ў лістападзе мінулага года прызнаны банкрутам і знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Сады ўключаны ў комплекс маёмасці, за кошт продажу якой гасяцца плацяжы і ажыццяўляюцца разлікі з крэдыторамі.

Менавіта імі і зацікавіўся французскі бізнесмен Марыс Панцье і купіў на аўкцыёне, заплаціўшы 4,3 тысячы беларускіх рублёў.

— Перад тым як удзельнічаць у аўкцыёне, ён тройчы прыязджаў на Пастаўшчыну, — расказваў антыкрызісны кіраўнік Пастаўскага райагра­сэрвісу Андрэй Каралёнак. — Дэталёва азнаёміўшыся з усім на месцы, выказаў гатоўнасць адрадзіць на нашых землях садаводства, а частку плошчаў заняць пад развядзенне іншых культур, у прыватнасці разбіць плантацыі пад клубніцы. Развіваць бізнес плануе сумесна з кампаньёнамі з берагоў Ла-Манша. Сумнявацца ў намерах інвестара не прыходзіцца, паколькі ён мае пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі і больш за 20 гадоў жыве ў Мінску, займаецца будаўнічым бізнесам.

Што да садоў, то яны пасаджаны ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х. У апошнія гады іх ніхто не даглядаў і ніякай карысці яны не прыносілі. Хочацца верыць, што на месцы састарэлых яблынь, якія, несумненна, сёлета або ў наступным годзе будуць выкарчаваны, праз гады ўсё ж такі заквітнеюць новыя пладовыя дрэўцы.

Фаіна Касаткіна, газета "Пастаўскі край"