З 14 верасня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па маршрутным транспартным сродкам. Акцыя праходзіць сумесна з аператарамі аўтамабільных перавозак, а таксама iншымi зацiкаўленымi.
У пачатку жніўня ў мікрараёне Білева горада Віцебска адбылося сур'ёзнае ДТЗ па віне кіроўцы маршрутнага таксі, які выехаў на скрыжаванне на забараняючы сігнал святлафора. У выніку грубага парушэння правілаў дарожнага руху пацярпелі 5 чалавек, двое з якіх дзеці.
На працягу тыдня інспектары правераць тэхнічны стан мікрааўтобусаў, выкананне правіл допуску вадзіцеляў да працы і іх паводзіны на дарогах. Асаблівая ўвага будзе нададзена правілам перавозкі пасажыраў.
Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць да 21 верасня.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама