Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Набярэжная Паставы ноччу Храм Паставаў
Начная набярэжная
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Набярэжная
Паставы ноччу
Храм Паставаў
Галоўная / Улада / ЗАГС / ФУНКЦЫI I ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА ЗАГС

ФУНКЦЫI I ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА ЗАГС

ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА ЗАГС
1.       Правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў  адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і з мэтай абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян у дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах.
2.       Рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванні духоўных асноў сям'і і павышэнні яе прэстыжу ў грамадстве.
3. Прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 

ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА ЗАГС

Аддзел ЗАГС з мэтай выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:

- робіць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення бацькоўства і (або) мацярынства, змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям'і;
- уносіць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў грамадзянскага стану;
-  аднаўляе і анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе судовых рашэнняў;
-  у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама даведкі, звязаныя з другімі дзеяннямі аддзела ЗАГС;
-  выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў ЗАГС, Міністэрства юстыцыі, іншых дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
-  разглядае пытанне аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і робіць зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-  праводзіць па жаданні бацькоў урачыстую рэгістрацыю нараджэння дзіця і ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу пры жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб, у тым ліку па індывідуальным сцэнарыі;
-  праводзіць па жаданні грамадзян юбілейныя ўрачыстасці, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
- прымае ад сельскіх выканаўчых камітэтаў першыя і другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, правярае правільнасць іх афармлення;
-  вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўвае першыя экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану і іншых дакументаў на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;
-  накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;
- прадстаўляе ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі ўстаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па пытаннях дзейнасці аддзела ЗАГС і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
-  прымае  грамадзян, разглядае звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;
-  ажыццяўляе ўлік, захоўванне і выкарыстанне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўвае гербавыя пячаткі;
-  вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджанні станоўчага вопыту работы органаў ЗАГС;
-  праводзіць лекцыі, размовы з насельніцтвам, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
-  аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
-  распрацоўвае і ўкараняе новыя грамадзянскія абрады ўрачыстай рэгістрацыі заключення шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку з выкарыстаннем беларускіх народных традыцый, накіраваныя на ўмацаванне сям'і;
-  правярае захаванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі сельскіх выканаўчых камітэтаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
-  правярае ўлік і захоўванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў  сельскіх выканаўчых камітэтах;
-  выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.