Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Начная набярэжная Набярэжная Паставы ноччу
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Набярэжная
Паставы ноччу
Галоўная / Сацыяльная сфера / Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання

Поўнае найменне юрыдычнай асобы:
Дзяржаўная установа «Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

Скарочанае найменне юрыдычнай асобы:
Пастаўскі ТЦСАН

Юрыдычны і паштовы адрас:
211875, Віцебская вобласць, г. Паставы,
вул. Савецкая, 3, каб. 2

Адрас электроннай пошты: postavy.r-tc@mintrud.by

Рэжым працы дзяржаўнай установы:
панядзелак-пятніца: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
перапынак на абед: з 13.00 да 14.00
выхадныя дні: субота, нядзеля

Дзяжурства спецыялістаў цэнтра:
з 13.00 да 14.00, з 17.00 да 18.00 - штодня ў рабочыя дні
(Кабінет № 1, тэлефон 8-02155-24060),
з 9.00 да 13.00 - па суботах
(Кабінет № 2, тэлефон 8-02155-24064)

Дырэктар Цэнтра - Пякарская Дзiяна Іванаўна,
тэлефон 8-02155-21021

Тэлефон / факс прыёмнай: 8-02155-24068

Мэта дзейнасці Цэнтра: ажыццяўленне на тэрыторыі Пастаўскага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльнаму абслугоўванню грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; актывізацыя уласных намаганняў грамадзян (сем'яў) для самастойнага рашэння ўзнікаючых праблем; спрыянне паляпшэнню паказчыкаў сацыяльнага здароўя і дабрабыту грамадзян, умацаванню статусу сям'і як сацыяльнага інстытута; аказанне максімальнай і рознабаковай дапамогі грамадзянам пажылога ўзросту, інвалідам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і іншым сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян.

Асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці Цэнтра з'яўляюцца:
- удзел у удасканаленні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі, у прагназаванні сацыяльных працэсаў і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Пастаўскага раёна;
- выяўленне і дыферэнцыраваны (па катэгорыях) ўлік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім формаў сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
- аказанне грамадзянам кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных і іншых сацыяльных паслуг, аказанне садзейнічання ў атрыманні матэрыяльнай і дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
- супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі, рэлігійнымі, камерцыйнымі арганізацыямі, прыцягненне іх да вырашэння пытанняў аказання сацыяльнай дапамогі і падтрымкі, якія патрабуюцца грамадзянам;
- абагульненне і ўкараненне перадавых відаў і формаў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў залежнасці ад характару патрэбнасці і мясцовых сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных умоў;
- інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай палітыкі.

У Цэнтры працуюць:

«Сацыяльнае таксі» - аказанне аўтатранспартных паслуг для дастаўкі сацыяльна неабароненых грамадзян у лячэбныя ўстановы (тэл. 2 40 63; 2 06 50).

Выязная сацыяльная цырульня. Паслугі цырульні аказваюцца сацыяльнымі работнікамі, спецыяльна навучанымі прафесіі цырульніка, на даму ў пажылых грамадзян і інвалідаў, якія не маюць магчымасці самастойна наведаць майстра (тэл. 2 40 63; 2 06 50).

«Крызісная комната» - спецыяльна абсталяванае памяшканне Цэнтра, забяспечанае ўсімі відамі камунальна-бытавога добраўпарадкавання, прызначанае для прадастаўлення, у выпадку неабходнасці, асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, неабходнай псіхалагічнай падтрымкі і іншых відаў дапамогі. Па пытаннях вызначэння ў крызісную комнату звяртацца па тэлефонах: 2-40-70 (аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00), а таксама 4-32-25 (Пастаўскі РАУС: субота-нядзеля ў любы час, панядзелак-пятніца пасля 17.00).

Салон «Міласэрнасць» - спецыяльна абсталяванае памяшканне Цэнтра для збору, захоўвання і выдачы грамадзянам (сем'ям), якія жывуць у нястачы, адзення, абутку, гуманітарнай дапамогі, сродкаў рэабілітацыі і іншых прадметаў першай неабходнасці. Збор рэчаў, у тым ліку былых ва ўжыванні, ажыццяўляецца з дапамогай прыцягнення дабрачыннай дапамогі, як ад замежных кампаній, так і ад насельніцтва раёна (горада) (тэл. 2 40 64).

Мабільная брыгада - брыгада, у склад якой уключаюцца спецыялісты розных пасад - сацыяльныя работнікі, псіхолаг, юрыст, спецыялісты па сацыяльнай рабоце і іншыя спецыялісты з мэтай ажыццяўлення ў адпаведнасці з зацверджаным графікам комплекснага сацыяльнага абслугоўвання непрацаздольных грамадзян, якія пражываюць у аддаленых сельскіх населеных пунктах. Грамадзяне інфармуюцца праз сельскія саветы пра наведванне брыгадай населеных пунктаў. Выезд ажыццяўляецца па заяўках ад грамадзян (тэл. 2 40 63; 2 40 65).

Гаспадарчая брыгада (г.п. Лынтупы). Дзейнічае ў Цэнтры для аказання гаспадарча-бытавых паслуг, уключаючы ў склад сацыяльных работнікаў. Брыгада абсталявана міні-трактарам, мотаблокам, бензапілой і іншым гаспадарчым інвентаром, гужавым і аўтамабільным транспартам для выканання розных гаспадарчых работ (тэл. 2 40 72, 2 02 31 - г.п.Лынтупы).

Апякунская рада. Створана для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы ТЦСАН, прыцягнення дадатковых матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў у мэтах эфектыўнага вырашэння пытанняў сацыяльнай падтрымкі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і развіцця ТЦСАН.

Пункт пракату аказвае такія платныя паслугі як:

- пракат насельніцтву дзіцячага аўтакрэсла;
- пракат насельніцтву кастыля камбінаванага для дарослых;
- пракат насельніцтву хадункоў рэгуляваных;
- пракат насельніцтву кія апорнага металічнага;
- пракат насельніцтву палак для «скандынаўскай хады»;
- пракат насельніцтву кія камбінаванага і інш.

Кансультацыю пра спосабы набыцця сродкаў рэабілітацыі, у тым ліку за кошт уласных сродкаў грамадзян, можна атрымаць па тэлефоне 2 40 64, 2 40 60.

Прыём грамадзян спецыялістамі Цэнтра і прыём заявак на паслугі ажыццяўляецца па тэлефонах штодня ў працоўныя дні: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

Тэлефон «Гарачай лініі» (02155) 2 40 64

Псіхалагічныя кансультацыі па тэлефоне «Даверу» (02155) 2 40 67

ГРАФІК асабістага прыёму
грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў,
іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб
кіраўніцтвам дзяржаўнай установы
«Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

Пасада,                            месцазнаходжанне

Прозвішча, iмя, імя па бацьку,                рабочы тэлефон

Час прыёму грамадзян

Дырэктар дзяржаўнай установы «Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»,
г. Паставы, вул.Савецкая, 3, каб. № 7

Пякарская              Дзiяна                 Іванаўна
тэл. 2 10 21

першы панядзелак месяца                     
08.00 – 14.00

Пры часовай адсутнасці ва ўстаноўлены дзень асабістага прыёму кіраўніка тэрытарыяльнага цэнтра асабісты прыём праводзіць намеснік дырэктара Андрон Таццяна Вацлаваўна, г.Паставы, вул.Савецкая, 3, каб. № 4, тэл. 2 40 63.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра, папярэдняе кансультаванне ажыццяўляе справавод Цымбалюк Гражына Вячаславаўна штодня ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, г. Паставы, вул.Савецкая, 3, каб. № 7, тэл. 2 40 68.

Адказным за вядзенне, захоўванне i выдачу кнігі заўваг і прапаноў з'яўляецца справавод Цымбалюк Гражына Вячаславаўна, а ў перыяд яе адсутнасці - загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Ракоўская Марыя Юр'еўна. Месца захоўвання кнігі заўваг і прапаноў: г. Паставы, вул.Савецкая, 3, каб. № 7.

Прыём і рэгістрацыю пісьмовых зваротаў ажыццяўляе загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Ракоўская Марыя Юр'еўна штодня ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, г. Паставы, вул.Савецкая, 3, каб. № 2, тэл. 2 40 64.

Прыём зацікаўленых асоб з заявамі па адміністрацыйных працэдурах ажыццяўляецца штодня ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

ЗВЕСТКІ Аб вышэйшай арганізацыI:

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

Паштовы адрас: 211875, Віцебская вобласць, г. Паставы, пл. Леніна, 25

Рэжым працы ўпраўлення:
панядзелак-пятніца: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
перапынак на абед: з 13.00 да 14.00; выхадныя дні: субота, нядзеля

Дзяжурства спецыялістаў упраўлення:
з 13.00 да 14.00, з 17.00 да 18.00 - штодня ў рабочыя дні,
з 9.00 да 13.00 - па суботах

Дзяжурны знаходзіцца ў кабінеце № 26, тэл. 4 21 43