Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Храм Паставаў Начная набярэжная Палац Тызенгаўза Паставы ноччу Набярэжная
Храм Паставаў
Храм Паставаў
Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Паставы ноччу
Набярэжная
Галоўная / Адно акно / Адзіны тэлефонны нумар «адно акно» – 142

Адзіны тэлефонны нумар «адно акно» – 142

Адзіны тэлефонны нумар «адно акно» – 142

У Пастаўскім райвыканкаме функцыянуе адзіны па Рэспубліцы даведачны нумар тэлефона службы «адно акно». Мэтай стварэння нумару з'яўляецца спрашчэнне грамадзянам доступу да інфармацыі аб рабоце па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Жыхары як горада Паставы, так і населеных пунктаў Пастаўскага раёна, па нумары тэлефона 142 могуць звярнуцца за даведачнай інфармацыяй:

• аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; 
• аб рэжыме работы Пастаўскага райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў.

Патэлефанаваўшы па нумары 142 можна даведацца час працы і прыёмныя дні кіраўніка, намеснікаў, начальнікаў упраўленняў, аддзелаў Пастаўскага райвыканкама, рэжым працы, месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў работнікаў, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян па адміністрацыйных працэдурах.

 Акрамя таго, па нумары 142 можна ўдакладніць, якія дакументы патрэбныя, каб вырашыць жыллёвыя пытанні, пытанні, звязаныя з дазволам будаўніцтва, рэканструкцыяй і прыёмкай ў эксплуатацыю жылых дамоў грамадзян, пытанні апекі і папячыцельства, газіфікацыі жылых дамоў, пытанні льготнага крэдытавання і субсідзіравання, індэксацыі чэкаў «Жыллё».

Дадзены тэлефонны сэрвіс працуе па прынцыпе «аднаго акна».

Увазе грамадзян! Гэта не «гарачая лінія», а тэлефонная кансультацыя, з дапамогай якой насельніцтва Пастаўскага раёна можа аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю:

панядзелак – серада, пятніца: 8.00 – 17.00; 
чацвер: 8.00 – 20.00;
субота: 9.00 – 11.00.