Адрас: 211875, г. Паставы, пл. Леніна, д. 25
Тэлефон прыёмнай: 8 (02155) 4-10-45, 8 (02155) 4-12-45 c 8.00 до 17.00
Электронная пошта райвыканкама: postavisp@vitebsk.by
Рэжым работы: пн-пт з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: сб, нд
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Палац Тызенгаўза Храм Паставаў Набярэжная Паставы ноччу Начная набярэжная
Палац Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза
Храм Паставаў
Набярэжная
Паставы ноччу
Начная набярэжная
Галоўная / Улада / ЗАГС / Аб аддзеле ЗАГС

Аб аддзеле ЗАГС

Час прыёму грамадзян па асабістых пытаннях:
першы, чацвёрты аўторак месяца з 8.00 да 14.00
прыём вядзе начальнік аддзела ЗАГС Несцяровіч А. Ф.,
у яе адсутнасць – інспектар аддзела ЗАГС Гутар Г. В.

Аддзел ЗАГС з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел ЗАГС падпарадкоўваецца Пастаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.

Пастаўскi раённы выканаўчы камiтэт
http://postavy.vitebsk-region.gov.by/ru/

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
https://minjust.gov.by/

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
http://vitebskjust.gov.by/

Сектар архива органаў ЗАГС
http://www.vitebskjust.gov.by/activity/registratsiya-aktov-grazhdanskogo-sostoyaniya/arkhiv-zagsa.php

 

Прыём інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны праводзіцца па-за чаргой.

Аддзел ЗАГС самастойна запытвае дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, за выключэннем дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, згодна з Пералікам адміністрацыйных працэдур.

У аддзеле ЗАГС арганізаваны прыём па папярэднім запісе і папярэдняе кансультаванне, якія могуць быць зроблены як на асабістым прыёме, так і па тэлефоне 8 (02155) 4 17 85 штодня ў працоўныя дні аддзела ЗАГС.

Адказнай асобай за папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс на прыём, па рабоце з насельніцтвам па заяўнаму прынцыпу «адно акно» з'яўляецца начальнік аддзела ЗАГС Несцяровіч А. Ф.
(у яе адсутнасць - інспектар аддзела ЗАГС Гутар Г. В.).

Інфармацыю аб папярэднім запісе можна атрымаць у кабінеце начальніка аддзела ЗАГС або па тэлефоне 8 (02155) 4 17 85.

Адказны за вядзенне і захоўванне кнігі заўваг і прапаноў – начальнік аддзела ЗАГС Несцяровіч, А. Ф. (у яе адсутнасць – інспектар аддзела ЗАГС Гутар Г.В), тэлефон 8 (02155) 4 17 85.

У аддзеле ЗАГС ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце, тэл. 8 (02155) 4 17 85.

Жадаючыя падаць заяву на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзел ЗАГС маюць магчымасць азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэнні шлюбу на канкрэтныя даты ў кабінеце начальніка аддзела ЗАГС або па тэлефоне 8 (02155) 4 17 85.

Аддзел ЗАГС па жаданні тых, хто бярэ шлюб, ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў нядзелю, па індывідуальным сцэнарыі, а таксама з выездам да месца рэгістрацыі шлюбу. Дадзеная форма рэгістрацыі праводзіцца пры заключэнні дадатковага дагавора, у адпаведнасці з зацверджаным тарыфам і ў межах устаноўленага рэжыму рабочага часу аддзела ЗАГС, калі выезд работніка аддзела ЗАГС не перашкаджае дзейнасці аддзела ЗАГС.

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела ЗАГС ажыццяўляецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы і распарадчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел ЗАГС.

Адміністрацыйныя рашэнні аддзела ЗАГС магчыма абскардзіць у галоўным ўпраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама (210010, г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18).

Абскарджанне адміністрацыйных рашэнняў органаў ЗАГС, звязаных з адмовай ва ўнясенні змяненняў, выпраўленняў, дапаўненняў у запісы актаў грамадзянскага стану ажыцяўляецца ў судовым парадку.

Да ведама грамадзян: метрычныя кнігі цэркваў і касцёлаў Вілейскага, Дзісненскага, Свянцянскага паветаў Віленскай губерні аб нараджэнні, аб шлюбе, аб смерці, якія захоўваліся ў архіве аддзела ЗАГС Пастаўскага райвыканкама, перададзены на пастаяннае захоўванне ў ДУ "Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі" (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, http://niab.by/newsite ).